У мінулую суботу на базе Пастаўскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі адбыўся раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў»Жывая класіка».
У раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“, які праводзіўся 26 сакавіка, прынялі ўдзел 42 навучэнцы з 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пастаўскага раёна і ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 6 да 16 год.
ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы:
- І ступені – Шчарбакова Дарына, навучэнка ДУДА ”Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ (педагог Малькевіч А.В.);
- І ступені – Каракіна Кацярына, вучаніца 3 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 4 г. Паставы імя В.Ф.Франтова“ (педагог Казак І. С.);
ва ўзроставай катэгорыі 5-6 класы:
- І ступені – Сінкевіч Дар’я, вучаніца 5 класа ДУА ”Дунілавіцкая сярэдняя школа Пастаўскага раёна“ (педагог Андрэйчык В. А.);
ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы:
- І ступені – Рамановіч Валерыя, вучаніца 8 класа ДУА ”Навасёлкаўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна імя А.А.Валодзькі“ (педагог Якімовіч Т.Г.);
ва ўзроставай катэгорыі 9-10 класы:
- І ступені – Субко Яна, вучаніца 9 класа ДУА ”Сярэдняя школа №1 г.Паставы“ (педагог Іжмайловіч Г.Г.).
Пераможцы раённага этапу конкурсу, якія занялі першыя месцы ў кожнай узроставай групе, 23 мая 2025 года прымуць удзел ў абласным этапе конкурсу.
Больше фото в группах в ОК и ВК
Фото Кристины Рубель










