В этом году католики, православные и протестанты в один день отмечают величайший христианский праздник — Пасху

Духовность

Сёлета католікі, праваслаўныя і пратэстанты ў адзін дзень адзначаюць найвялікшае хрысціянскае свята — Вялікдзень. І гэта цудоўна! На Пастаўшчыне шмат змешаных сем’яў, і заўтра яны збяруцца за святочным сталом, павітаюць адно аднаго радасным «Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!». Сваім Уваскрэсеннем Хрыстос аб’явіў перамогу дабра над злом, веры над нявер’ем, святла над цемрай. Толькі ці ўсе гэта ўсведамляюць? Свята адно на ўсіх, а дарога да веры ў кожнага свая, як і разуменне яго глыбіннага сэнсу.

На жаль, часта чую, як людзі абмяркоўваюць разнастайнасць страў і іх колькасць на велікодным стале. У іх на першым плане не духоўны аспект свята, а пышнае ўбранства і гастранамічныя вынаходствы. Сэнс Пасхі зводзіцца да фарбавання яек і выпечкі кулічоў. І не ўсе з тых, хто ў суботу ў касцёле ці царкве асвеціць велікодныя стравы, прыйдуць вечарам на службу. Падрыхтоўка да Пасхі павінна пачынацца з першага дня Вялікага посту, бо гэта спрыяльны час для навяртання: ачышчэння душы, прымірэння з роднымі і сябрамі. У плане духоўнага развіцця шмат дае ўдзел у святой Імшы, разважанні над пакутамі Хрыста, слуханне казанняў святароў, перажыванне Трыдуума Пасхальнага, што дапамагае стаць на шлях выпраўлення.

В этом году католики, православные и протестанты в один день отмечают величайший христианский праздник — Пасху

Задумайцеся: для чаго мы кожны год адзначаем Пасху? Каб ра­зам з уваскрослым Езусам нанова ўваскрашалася вера і абнаўлялася жыццё. Больш за 30 гадоў мы можам свабодна наведваць храмы, але многія яшчэ не знайшлі да іх сваю дарогу або забылі яе. Радасна, калі бачу на службе маладыя сем’і з дзеткамі: да веры трэба прывучаць з маленства, перадаваць традыцыі нашых продкаў, якія былі шчырымі ў адносінах, хадзілі адно да аднаго ў госці. Цяпер віншаванне часцей за ўсё перадаецца паштоўкай у «Вайберы». А мне заўсёды прыемна пачуць голас таго, хто сапраўды хоча даведацца пра мае справы, здароўе, настрой. Вялікдзень — нагода не толькі сабрацца сям’ёй, але і патэлефанаваць адзінокім знаёмым, наведаць хворых або састарэлых. Уваскрэсенне Хрыста — не проста гі­старычная падзея, а аднаўленне сэрцаў і душ, нашай любові да кожнага, хто сустракаецца на жыццёвым шляху.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.