5 советов от гериатра. Что нужно делать, чтобы чувствовать себя хорошо в пожилом возрасте

Общество

5 парад ад герыятра. Што трэба рабіць, каб і ў пажылым узросце адчуваць сябе добра

ЗНАЙДЗІЦЕ СВАЁ КОЛА ЗНОСІН. Каб пазбегнуць адзіноты і сацыяльнай ізаляцыі, падоўжыць фізічнае і кагнітыўнае здароўе, кантактуйце з блізкімі па духу людзьмі, з кім зможаце атрымліваць новыя эмоцыі і ўражанні або проста шчыра пагаварыць.

НЕ ЛЯНУЙЦЕСЯ. Адна з самых вялікіх праблем пажылых лю­дзей — гіпадынамія. Старайцеся кожны дзень выходзіць з дому, нават калі на гэта няма прычыны. Кантралюйце свой узровень фізічнай актыўнасці, арыентуйцеся на 10 тысяч крокаў за дзень. Калі адчуваеце, што мала рухаецеся, проста збярыцеся вечарам на прагулку. У дрэннае надвор’е ўключыце дома любімую музыку і парухайцеся.

5 советов от гериатра. Что нужно делать, чтобы чувствовать себя хорошо в пожилом возрасте

ЗАХОЎВАЙЦЕ ПІТНЫ РЭЖЫМ. Вельмі часта пажылыя не выпіваюць сутачную норму вадкасці, а гэта цягне за сабой шэраг праблем — кроў становіцца больш густой, а значыць, павышаецца рызыка ўтварэння тромбаў. Гусцее і жоўць, з-за чаго павышаецца рызыка ўтварэння камянёў у жоўцевым пузыры. І ў цэлым з-за недахопу вады ў арганізме больш складана праходзяць біяхімічныя працэсы.

Рэкамендуемая сутачная доза вадкасці: 1,7 літра — жанчынам і 2 літры — мужчынам. Палова яе павінна прыпадаць на простую ваду. Найлепш, калі яна будзе цёплая. Піць трэба глыткамі на працягу ўсяго дня.

ПАДРЫХТУЙЦЕ СПІС ЛЯКАРСТВАЎ

Збіраючыся на прыём да ўрача, падрыхтуйце спіс усіх лякарстваў, якія прымаеце, з указаннем доз і кратнасці прыёму. Для доктара гэта важная інфармацыя, паколькі кожны прэпарат мае свае пабочныя ўздзеянні. Гэта дапаможа яму вызначыцца з правільнымі рэкамендацыямі і назначыць эфектыўнае лячэнне.

ЗАЎСЁДЫ СТАРАЙЦЕСЯ ЗАХОЎВАЦЬ ПАЗІТЫЎНЫ НАСТРОЙ Пачынайце дзень з прыемных думак. Раніцай, расплюшчыўшы вочы, успомніце пра што-небудзь добрае і з удзячнасцю сустракайце кожны новы дзень.

 Па матэрыялах інтэрнэт-рэсурсаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.