Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Главное Образование

Раніцай у мінулую суботу, нягледзячы на шэрае, дажджлівае надвор’е, у Паставах і іншых населеных пунктах раёна панаваў сонечны настрой. Школьнікі з букетамі кветак у руках, многія ў суправаджэнні бацькоў, спяшаліся ў свае ўстановы адукацыі на ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года. А вечарам таго ж дня выпускнікі 11-х класаў школ Пастаўшчыны сабраліся ў раённым Доме культуры на свята апошняга званка.

Дождж у дарогу — добры знак

Школьныя лінейкі аб’ядналі не толькі навучэнцаў, іх бацькоў і педагогаў. Ва ўсе ўстановы адукацыі завіталі ганаровыя госці: прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў. У Пастаўскую гімназію, дзе пабывала карэспандэнт «ПК», адправілася намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Русалоўская.

Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Нягледзячы на тое, што апошні званок — свята для ўсіх школьнікаў, якія, стаміўшыся ад падручнікаў і ўрокаў, мараць пра канікулы і адпачынак, у цэнтры яго ўвагі традыцыйна знахо­дзяцца выпускнікі. Яны развітваюцца са школай, настаўнікамі і аднакласнікамі, кажуць «бывай» дзяцінству і ўступаюць у новае, дарослае, жыццё. Гімназію сёлета пакідаюць 24 11-класнікі і частка 9-класнікаў, якіх на дадзены момант 30. Іх выхад са сцен установы ў суправаджэнні класных кіраўнікоў Алены Пяткевіч і Наталлі Кундро гучнымі апладысментамі віталі прысутныя ў гімназічным двары. Да іх у першую чаргу звярнуўся дырэктар Славамір Каранеўскі. Ён пажадаў выпускнікам выдатна здаць экзамены, паступіць у тыя ВНУ і ССНУ, якія яны выбралі, а пасля атрымання прафесіі вярнуцца на Пастаўшчыну, каб прадоўжыць справу сваіх бацькоў, працай прыносіць карысць малой радзіме. А яшчэ — ніколі не забываць пра тых, дзякуючы каму мы ўжо 80 гадоў жывём пад мірным небам.

Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Роўнай, шчаслівай жыццёвай дарогі, вяртання на родную зямлю і, канешне ж, удачы на экзаменах, якія пачаліся ўжо ў гэты панядзелак, зычыла навучэнцам выпускных класаў Таццяна Русалоўская. Яна адзначыла, што нават прырода плача ад таго, што выпускнікі пакідаюць свае навучальныя ўстановы. З найлепшымі пажаданнямі да галоўных віноўнікаў урачыстасці звярнуліся іх малодшыя таварышы — першакласнікі. Было дадзена слова і самім выпускнікам. Юнакі і дзяўчаты прыгадалі свае школьныя гады, шчыра падзякавалі настаўнікам за атрыманыя веды і ўручылі ім кветкі.

Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Яркім момантам свята стаў развітальны школьны вальс 11-класнікаў, перад якім яны дружна адпусцілі ў неба паветраныя шары са сваімі марамі і спадзяваннямі. Не абышлося і без апошняга званка. Яго далі Аляксандр Касцень і першакласніца Каця Аўсяная. А калі выпускнікі пакідалі школьны двор, дождж, які на час лінейкі амаль спыніўся, пайшоў з новай сілай. У народзе кажуць, што гэта добры знак, калі наперадзе жыццёвыя змены. Значыць, у сёлетніх выпускнікоў усё павінна скласціся найлепшым чынам.

Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Фоторепортаж: В школах Поставщины прозвенел последний звонок

Больше фото в группах в ОК и ВК

Фото Натальи Налей и Елены Шаповаловой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.