Паважаныя ўрачы, медсёстры, малодшы медыцынскі персанал! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам — Днём медыцынскіх работнікаў!
Ваша прафесія — самая гуманная на Зямлі: вы ратуеце жыцці людзей і вяртаеце ім здароўе, штодзень дзеліцеся часцінкай сваёй душы з пацыентамі. Для іх ваш белы халат з’яўляецца сімвалам надзеі, дапамогі і аблягчэння пакут. Прыміце шчырую ўдзячнасць за нялёгкую і пачэсную працу, высокі прафесіяналізм, самаадданасць і вернасць прафесіі.
Жадаем вам моцнага здароўя, шмат сіл, невычэрпнай энергіі і стальной вытрымкі, сямейнага шчасця і дабрабыту! Няхай работа прыносіць толькі радасць,
задавальненне і масу падзяк ад пацыентаў!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

