Народный мастер Беларуси Татьяна Петух заняла 2-е место в конкурсе «Ажурныя мары»

Культура

Майстроў, захопленых выцінанкай, на XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» аб’яднаў конкурс «Ажурныя мары». Удзельнічала ў ім і загадчык філіяла №1 «Дом рамёстваў «Стары млын» народны майстар Беларусі Таццяна Петух.

— Выцінанка ў наш час вельмі папулярная, — расказвала Таццяна Мікалаеўна. — Яна выкарыстоўваецца для упрыгожання адзення і інтэр’еру канцэртных залаў. Гэты від мастацтва ўнесены ў Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Канкурсанты былі з розных куточкаў Беларусі.

Народный мастер Беларуси Татьяна Петух заняла 2-е место в конкурсе «Ажурныя мары»

Работы ацэньваліся па наступных намінацыях: «Ар­хі­тэктура ў выцінанцы», «Падарункавая паштоўка», «Манументальнасць папяровых выразак», «Выцінанка з нетрадыцыйных матэрыялаў» і «Найлепшая хатняя калекцыя». У творчым плане канкурсанты былі абсалютна свабодныя. Таццяна Петух прадстаўляла падарункавую паштоўку і выцінанку з нетрадыцыйнага матэрыялу. Журы высока ацаніла яе работы з нетрадыцыйнага матэрыялу і прысу­дзіла 2-е месца. Майстар узнагароджана дыпломам.

— У Горадзе майстроў, апроч мяне, працавалі Крысціна Брэ­ская і Алена Крывенька, — расказвала Таццяна Петух. — Фестывальныя дні былі вельмі насычаныя. Цікава прайшла сустрэча ў творчай лабараторыі па абмене вопытам з майстрамі з Расіі. У гасцях у майстроў Пастаўскага Дома рамёстваў пабывала тэлевядучая праграмы «Добрай ранiцы, Беларусь!» Святлана Бароўская, і мы сталі героямі  відэасюжэта.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.