Не для показа, а для души создали цветочное царство возле дома поставчане Элла и Анатолий Харьковы

Общество

Адны жывуць напаказ (маю на ўвазе блогераў і падобных аматараў заявіць пра сябе ў сацыяльных сетках), іншыя цураюцца публічнасці. Як, напрыклад, Эла і Анатолій Харковы.

Калі б я не праязджала міма іх дома па вуліцы Ленінскай у райцэнтры, то і не даведалася б пра кветкавы рай ля яго. Не заглянуць туды мне як журналісту было б недаравальна.

У гаспадыні пазнаю настаўніцу рускай мовы і літаратуры Элу Харкову, якая працавала ў СШ №5, а пасля яе закрыцця — у АДРАЦ «Ветразь».

Не для показа, а для души создали цветочное царство возле дома поставчане Элла и Анатолий Харьковы

— Два гады назад я пайшла на пенсію і знаходжу задавальненне ў гэтым, — прызнаецца Эла Казіміраўна. — Захапілася кветкаводствам. Вырошчваць кветкі любіла заўсёды, але пакуль працавала, мела на гэта няшмат часу. Зараз яго хапае.

У прасторным агародчыку перад домам — квітнеючае царства. Найбольш — каля 100 кустоў! — руж. Як жа захоплена гаспадыня расказвала пра іх! »Эшли», «Ангела», «Принцесса Айко», «Августа Луиза», «Чиппендейл», «Лоран Каброль», «Поэзи» — ужо самі назвы гатункаў прывабліваюць. У кожным свая пяшчота і прыга­жосць, кожны па-свойму ўражвае і зачароўвае. Нездарма ружа лічыцца каралевай кветак.

Не для показа, а для души создали цветочное царство возле дома поставчане Элла и Анатолий Харьковы

А вось півоні Элу Харкову не надта прываблівалі. Кветкі знаёмыя з дзяцінства — яны раслі ля бацькоўскага дома ў Дунілавічах. Прыгожыя, але хутка адцвіталі і абсыпаліся. Разво­дзіць іх яна не збіралася. Але аднойчы сяброўка Ліля, якая жыве ў Мінску і мае дачу, падзялілася тым, што стварае півоніянарый, прыслала здымкі розных гатункаў півоняў. І Казіміраўна зацікавілася імі, «павандравала» па інтэрнэце, уразілася і вырашыла таксама іх разводзіць.

Не для показа, а для души создали цветочное царство возле дома поставчане Элла и Анатолий Харьковы

Сёння ў агародчыку Харковых 40 гатункаў півоняў. Гаспадыня расказвае пра іх з такой жа любоўю, як і пра ружы. Ды і пра касачы, якіх 20 гатункаў, хрызантэмы, флёксы, гартэнзіі і іншыя квітнеючыя раслінкі я пачула шмат цікавага.

 

Прыгажосць каштуе грошай. Кветкі Эла Казіміраўна выпісвае праз інтэрнэт-магазіны не толькі з беларускіх пітомнікаў, але і з расійскіх на адрас дачкі Олі, якая жыве ў Мінску. Тая прывозіць іх маці. Пасадзіць, паліць, падкарміць, падрыхліць, апрацаваць ад шкоднікаў, падвязаць — працы хапае. Па магчымасці Оля дапамагае ў гэтым маці. А з якім хваляваннем Казіміраўна чакае, як раслінка ўкараніцца, калі на ёй зазелянеюць лісцікі, потым з’явіцца бутон. Не перадаць радасці, калі праз колькі часу той бутон раскрыецца ва ўсёй красе.

Не для показа, а для души создали цветочное царство возле дома поставчане Элла и Анатолий Харьковы

Аматары кветак — эстэты, якім уласцівая цяга да прыгожага. Інтуіцыя падказвае ім, дзе што пасадзіць, як спалучаць кветкі паміж сабой. Эла Казіміраўна расказвала:

— Стараюся, каб яны цвілі з ранняй вясны да позняй восені. Першымі радуюць насычанай сінявой мускары, потым распускаюцца крокусы, пралескі, цюльпаны, за імі — раннія півоні, сярэднія і гэтак далей. Восенню ў другі раз зацвітаюць ружы і гартэнзіі, таксама цвітуць ачоткі, марозікі.

Не для показа, а для души создали цветочное царство возле дома поставчане Элла и Анатолий Харьковы

Самыя познія — хрызантэмы, якіх шмат не толькі перад домам, але і за ім. Дагледжаны і агарод. У парніку набіраюцца соку памідоры, у адкрытым грунце — агуркі.

Кветкавая тэма не сыходзіць з парадку дня і ў зімовы перыяд. Эла Казіміраўна заходзіць на сайты пітомнікаў, цікавіцца новымі гатункамі, прыкідвае, што хацела б набыць да новага сезона. Летась пачала чаранкаваць ружы і гартэнзію — і вопыт удаўся.

Не для показа, а для души создали цветочное царство возле дома поставчане Элла и Анатолий Харьковы

Яна — вопытны настаўнік, яе вучні выдатна выступалі не толькі на раённых прадметных алімпіядах, але і на абласных і рэспубліканскіх. Магла б і зараз займацца рэпетытарствам. Аднак адмаўляецца.

— А вось займацца кветкамі не стамляюся, — прызнаецца. — Гэта мне ў кайф.

Яшчэ большы кайф ад таго, калі разам з ёй пазнае кветкавае царства і забаўляецца ў ім любімая ўнучка — чатырохгадовая Палінка. Няма сумнення ў тым, што бабуля навучыць дзяўчынку не толькі захапляцца прыроднай прыгажосцю, але і ствараць яе.

Не для показа, а для души создали цветочное царство возле дома поставчане Элла и Анатолий Харьковы

Развітваючыся, я спытала ў Элы Казіміраўны, у якіх сацыяльных сетках можна ўбачыць фотаздымкі яе кветак. На што пачула:

— Я іх нідзе не размяшчаю. Адпраўляю толькі дачцэ, сястры і сяброўцы. Ведаю: яны ацэняць. А іншым, можа, і нецікава. Навошта навязваць сваё?

Ледзьве ўгаварыла суразмоўцу сфатаграфавацца і для газеты.

— Мяне не трэба! Толькі кветкі фатаграфуйце, — упарцілася яна.

Але ж хіба кветкі растуць самі па сабе, а не дзякуючы захопленай і працавітай іх аматарцы?

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.