Патриотично оформленный автобусный павильон появился на остановке в деревне Колеевцы

Общество

Паварочваючы з 11-кіламетроўкі ў бок Мядзельскага раёна, немагчыма не звярнуць увагу на патрыятычна аформлены аўтобусны павільён, які з’явіўся на прыпынку ў вёсцы Калееўцы. На правым баку павільёна намаляваны флаг Беларусі, на левым — герб Пастаў, у сярэдзіне — яснае сонейка.

Патриотично оформленный автобусный павильон появился на остановке в деревне Колеевцы

— Стары павільён меў дрэнны эстэтычны выгляд, быў нязручны для пасажыраў, — расказваў галоўны інжынер ДЭУ-33 Мікалай Цэхановіч. — Таму было прынята рашэнне яго абнавіць. Заняліся гэтым члены брыгады начальніка лінейна-дарожнай дыстанцыі №333 ДЭУ-33 Аляксея Шаламіцкага. Андрэй Якубоўскі, Яўгеній Пусько, Аляксандр Шамовіч, Генадзій Рыхліцкі, Валерый Дзюшко і Валянцін Дзеўгуць маюць вопыт у вырабе падобных павільёнаў (адзін з іх знаходзіцца на прыпынку ў вёсцы Ліпнікі, другі — у Азёрках). Пры ўстаноўцы кожны займаўся сваёй справай: варыў каркасы, абвязваў іх спецыяльнай сеткай, тынкаваў, пакрываў акрылавай фарбай, шліфаваў і ствараў імітацыю натуральнага каменя. Матэрыял, з якога ён зроблены, называецца арт-бетон. Ён вызначаецца высокай трываласцю і пластычнасцю. У такім жа стылі выраблена і сметніца. Дэкаратыўнае афармленне павільёна — заслуга Валянціна Дзеўгуця і Аляксея Шаламіцкага. Затраты на будаўніцтва былі невялікія, таму што практычна ўвесь матэрыял ёсць у наяўнасці на прадпрыемстве.

Патриотично оформленный автобусный павильон появился на остановке в деревне Колеевцы

Замест асфальтавага пакрыцця пляцоўка каля павільёна выкладзена тратуарнай пліткай. Шчыльныя сцены, надзейны дах цяпер будуць абараняць пасажыраў ад ветру, даж­джу і снегу, а тых, хто праязджае міма, — радаваць яркім афармленнем. Хочацца, каб тыя, хто будзе карыстацца павільёнам, беражліва адносіліся да зробленага.

Патриотично оформленный автобусный павильон появился на остановке в деревне Колеевцы

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.