Что сделано в Лынтупах в рамках областной программы благоустройства малых городов, проверил Сергей Чепик

Общество

Гарадскі пасёлак Лынтупы ўключаны ў абласную праграму добраўпарадкавання малых гарадоў. У населеным пункце ідзе асфальтаванне вуліц, рамонт аб’ектаў сацыяльнай сферы, абнаўленне прыдамавых тэрыторый. На мінулым тыдні ходам работ пацікавіўся старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік.

Что сделано в Лынтупах в рамках областной программы благоустройства малых городов, проверил Сергей Чепик

У абноўленую школу

На пад’ездзе да трохпавярховага будынка лынтупскай школы ў той дзень дарожнікі ДЭУ-33 абнаўлялі асфальт. Сам будынак, дзе размяшчаецца і дзіцячы сад, прыцягвае ўвагу новымі вокнамі. У красавіку іх замянілі больш за 80. А ўсяго тут 150 акон.

Что сделано в Лынтупах в рамках областной программы благоустройства малых городов, проверил Сергей Чепик

— Пасля гэтага захацелася асвяжыць класы, калідоры, — расказвала дырэктар Лынтупскай СШ Наталля Кузьмінова. — У работу ўключыліся педагогі, тэхнічныя работнікі. Не засталіся ўбаку бацькі. Працавалі члены вытворчай брыгады, у склад якой уваходзілі старшакласнікі. Агульнымі намаганнямі абнавілі столь, сцены, падлогу. Завяршаюцца работы па рамонце даху.

Что сделано в Лынтупах в рамках областной программы благоустройства малых городов, проверил Сергей Чепик

Сяргей Чэпік прайшоў па класах, заглянуў у падсобныя памяшканні і санвузлы. Работы яшчэ не скончаныя. У адным з пакояў дзіцячага сада таты збіралі новыя ложкі, у гардэробе манціравалі вешалкі, дзесьці дафарбоўвалі дзверы. Электрыкі падключалі свяцільні. З дня на дзень павінны ўстанавіць сантэхніку.

Что сделано в Лынтупах в рамках областной программы благоустройства малых городов, проверил Сергей Чепик

 

Прыемна было зайсці ў сталовую. Светлае прасторнае памяшканне хоць сёння гатова да работы.

— Прыязджайце да нас на свята першага званка! — запрашала дырэктар. — Тады ўбачыце ўсю прыгажосць не толькі ў будынку школы, але і на стадыёне. Чакаем пастаўкі варкаўт-пляцоўкі, гульнёвага комплексу для дзіцячай пляцоўкі садка.

Что сделано в Лынтупах в рамках областной программы благоустройства малых городов, проверил Сергей Чепик

 

Свежа і ўтульна

Даўно не было рамонту ў Лынтупскім гарпасялковым Доме культуры. Сёлета абнавілі яго фасад, зрабілі адмостку, устанавілі трубы-ліўнёўкі, на ганак паклалі плітку, памянялі дзверы. Прыгожа выглядае глядзельная зала. Завяршаецца касметычны рамонт у іншых кабінетах.

Что сделано в Лынтупах в рамках областной программы благоустройства малых городов, проверил Сергей Чепик

— У нас працуе некалькі гурткоў, — расказвала загадчыца ўстановы культуры Анжэла Кухальская. — У іх займаюцца і дарослыя, і дзеці. Кожны знаходзіць занятак па інтарэсах. Мы цесна супрацоўнічаем з камандаваннем пагранічнай заставы «Лынтупы». Ваеннаслужачыя у нас — частыя госці. Ладзім з імі шмат сумесных мерапрыемстваў. Дзецям асабліва даспадобы спартыўныя спаборніцтвы. Пасля рамонту лынтупчанам будзе больш прыемна прыходзіць у абноўнены будынак. Дзякуй раённай уладзе за ўвагу да ўстаноў культуры.

Что сделано в Лынтупах в рамках областной программы благоустройства малых городов, проверил Сергей Чепик

Что сделано в Лынтупах в рамках областной программы благоустройства малых городов, проверил Сергей Чепик

Цяплей стане ў мясцовай бібліятэцы, якая размяшчаецца на першым паверсе сельвыканкама.

— Сёлета мы тут памянялі 7 акон, — расказваў старшыня Лынтупскага сельвыканкама Аляксандр Макаранка. — Асноўны ж аб’ём работ выкананы ў школе. Абнаўляюцца вуліцы гарпасёлка. Там працуюць работнікі ДЭУ-33 і УП ЖКГ. У асфальт апранулі вуліцу Марата Казея. Цяпер работы вядуцца на Лясной. На чарзе — вуліца Гагарына і завулак Красільнікава.

Что сделано в Лынтупах в рамках областной программы благоустройства малых городов, проверил Сергей Чепик

За сродкі, выдзеленыя з бюджэту, зроблены рамонт і ў Лынтупскай участковай бальніцы.

— Лынтупы — населены пункт з багатай гісторыяй, — гаварыў Сяргей Чэпік. — Тут зарэгістравана каля 1 300 чалавек. Боль­шасць домаўладанняў дагледжаныя. Каля дамоў акуратныя агароджы, цвіце шмат кветак. Тое, што пасёлак уключаны ў праграму па добраўпарадкаванні малых гарадоў і з абласнога і раённага бюджэтаў выдзелена больш за 1 мільён 300 тысяч рублёў, сведчыць пра клопат дзяржавы пра такія населеныя пункты. 1 верасня ў школу прыйдуць больш за 100 вучняў, 20 дзетак наведваюць сад. На лынтупскай зямлі пачалі ўзвя­дзенне сучаснай малочнатаварнай фермы. Туды будуць патрэбны спецыялісты, аператары, іншыя работнікі. Спадзяёмся, што на новую ферму прыйдуць працаваць не толькі мясцовыя грамадзяне, але і з іншых месцаў. У перспектыве запланавана будаўніцтва жылля. Мы абавязаны зрабіць усё магчымае для павышэння якасці жыцця гарпасялкоўцаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.