Есть проблема. Когда в СТК «Озерки» отремонтируют качели, а на набережной по дороге в горпарк заделают опасные ямы?

Общество

На СТК «Азяркі» і ў гарадскі парк на гэты раз я адправілася не на адпачынак, а па падказцы нашых нераўнадушных чытачоў.

Адна знаёмая расказвала: «У Азярках бываю часта. Гэта месца палюбілася не толькі маёй сям’і, але і вялікай радні, якая прыязджае да нас у госці з розных куточкаў Беларусі і нават з-за мяжы. Але на двух арэлях з пачатку лета прымацавана таблічка «Качелями не пользоваться!» (сломаны). А тут, калі б ні завіталі, заўсёды шмат адпачывальнікаў, у тым ліку з дзецьмі, якім так хочацца пагушкацца на арэлях! Практычна кожныя выхадныя тут ладзяцца спартыўныя мерапрыемствы, людзі гуляюць вяселлі. Няўжо за тры месяцы не знайшлося магчымасці адрамантаваць арэлі?»

Есть проблема. Когда в СТК «Озерки» отремонтируют качели, а на набережной по дороге в горпарк заделают опасные ямы?

Есть проблема. Когда в СТК «Озерки» отремонтируют качели, а на набережной по дороге в горпарк заделают опасные ямы?

 

Прыехаўшы на СТК, упэўнілася ў праўдзівасці слоў знаёмай. Сезон адпачынку яшчэ не скончыўся, і кіраўніцтву спартыўна-турыстычнага комплексу варта паспяшацца з рамонтам арэляў. Няхай яны прыносяць задавальненне тым, хто прыязджае ў Азяркі. А бываюць тут не толькі пастаўчане, але і замежнікі. Не хочацца, каб у іх складвалася ўражанне пра абыякавасць кіраўніцтва да парадку ў папулярным месцы адпачынку.

Есть проблема. Когда в СТК «Озерки» отремонтируют качели, а на набережной по дороге в горпарк заделают опасные ямы?

У гарадскі парк пайшла пешшу па сцежцы, што вядзе ўздоўж набярэжнай ракі Мядзелкі. У свой час яе заасфальтавалі. Але з гадамі ў трох месцах тут утварыліся ямы. Гэта не толькі непрыглядна, але і небяспечна: вечарам можна не заўважыць і сту­піць туды нагой. Траўма гарантаваная! Прахожыя ўжо пачалі выкарыстоўваць ямы ў якасці сметніц і кідаюць туды пластыкавыя бутэлькі ды паперкі.

Есть проблема. Когда в СТК «Озерки» отремонтируют качели, а на набережной по дороге в горпарк заделают опасные ямы?

Есть проблема. Когда в СТК «Озерки» отремонтируют качели, а на набережной по дороге в горпарк заделают опасные ямы?

Я не спецыяліст па латанні ям, не ведаю, наколькі гэта складана. Але, калі справа датычыць бяспекі, то, мне думаецца, трэба адкласці ўсё другараднае і паспяшацца зра­біць галоўнае — забяспечыць грама­дзянам бяспеку, пакуль ніхто з іх не пацярпеў. Спадзяюся, што гэтым у найбліжэйшы час зоймецца камунальная служба.

Есть проблема. Когда в СТК «Озерки» отремонтируют качели, а на набережной по дороге в горпарк заделают опасные ямы?

Есть проблема. Когда в СТК «Озерки» отремонтируют качели, а на набережной по дороге в горпарк заделают опасные ямы?

Анна Анішкевіч
Фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.