Кабинет сенсорной интеграции, беседка и видеонаблюдение появились в ЦКРОиР Поставского района

Образование

Кабінет сэнсарнай інтэграцыі, альтанка, камеры відэаназірання з’явіліся за лета ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна. І гэта не ўсе змяненні к 1 Верасня. Будуць яны і на працягу новага навучальнага года.

Не сакрэт, што з кожным годам на Пастаўшчыне, як і ў цэлым у Беларусі, павялічваецца колькасць дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага і фізічнага развіцця, у тым ліку з расстройствам аўтыстычнага спектра. Таму калектыў цэнтра на чале з яго дырэктарам Інай Краўчук даўно выношваў ідэю абсталяваць для такіх дзетак кабінет рэлаксацыі для зняцця псіха-эмацыянальнага напружання. Дзякуючы мэтавым сродкам у памеры 15 тысяч рублёў, якія трэці год запар выдзяляюцца з рэспубліканскага бюджэту, а таксама спонсарскай дапамозе задуманае змаглі ажыццявіць.

Кабинет сенсорной интеграции, беседка и видеонаблюдение появились в ЦКРОиР Поставского района

— Раней тут было кнігасховішча, — расказвала Іна Іванаўна, паказваючы новы кабінет. — Яно не знікла. Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі — а іх больш за 3 тысячы экзэмпляраў, і імі мы забяспечваем усе школы раёна, у якіх асаблівыя дзеці займаюцца па спецыяльных праграмах — размясцілі ў гэтай вялізнай, на ўсю сцяну, шафе-купэ. Яе нам бясплатна вырабіла ААТ «Паставымэбля». Пасля з’яўлення шафы вызвалілася значная плошча, і мы перанеслі сюды з іншага кабінета фібераптычны дождж, стол для малявання пяском і камяні Савы. Не без фінансавага ўдзеду іншых пастаянных спонсараў: лясгаса, Пастаўскага мэблевага цэнтра і завода «Проміс» — адрамантавалі памяшканне, заслаўшы падлогу буда-матамі, набылі бурбалкавую панэль з некалькімі варыянтамі падсветкі, праектар зорнага неба, анатамічны куб-мат, каб можна было прылегчы і рэлаксаваць. Таксама купілі падвясное крэсла-кокан і інтэрактыўную панэль «Бясконцасць» са святлодыёднымі модулямі, якія ствараюць візуальны эфект тунэля.

Гэта не адзінае, што зроблена за апошні час. Летась за выдзеленыя бюджэтныя сродкі кіраўніцтва цэнтра пачало абсталёўваць гульнявую пляцоўку ў двары: устанавіла рознакаляровую пясочніцу пад парасонам, яркую лавачку са спінкай у выглядзе машынкі і машынку для гульні. Нядаўна да іх дабавілася альтанка.

— Нам вельмі хочацца, і, спа­дзяюся, атрымаецца, яшчэ расшырыць пляцоўку, напоўніць яе іншымі аб’ектамі, — працягвала Іна Краўчук. — Па прапанове старшыні раённага Савета дэпутатаў Юрыя Кісялёва мы прынялі ўдзел у конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў, арганізаваным Віцебскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў. Удзельнічалі ў ім з праектам «Яркі свет дзяцінства» па абуладкаванні названай пляцоўкі — і перамаглі. Цяпер павінны атрымаць грант на рэалізацыю свайго праекта.

Па словах Іны Іванаўны, бавіць час на пляцоўцы змогуць дзеці не толькі з карэкцыйнага цэнтра, але і тыя, хто жыве паблізу, малыя з прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра і навучэнцы пачатковых класаў гімназіі. Зараз сюды ўжо прыходзяць бабулі з унукамі. У планах кіраўніцтва паставіць у альтанцы столік, каб у цёплае надвор’е педагогі мелі магчымасць праводзіць заняткі з асаблівымі выхаванцамі на свежым паветры.

Ну а самая важная на сёння задача — завяршыць к 1 Верасня рамонт у кабінеце ранняй комплекснай дапамогі дзецям ад 0 да 3 гадоў. Выконваюць яго гаспадарчым спосабам пры фінансавай падтрымцы Пастаўскага малочнага завода. У далейшым збіраюцца замяніць дзверы (яны ўжо набытыя) у трох кабінетах спецыялістаў і пакласці ламінат у пакоі для адпачынку педагогаў. Усяго на падрыхтоўку да новага навучальнага года ўстанова патраціла больш за 19 тысяч рублёў, з іх амаль 4 тысячы — грошы спонсараў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.