Недавно в Поставах начала работать еще одна зарядная станция для электромобилей

Общество

З кожным годам на беларускіх дарогах з’яўляецца ўсё больш электрамабіляў. Не толькі жыхары сталіцы і абласных цэнтраў, але і аўтааматары з іншых гарадоў і мястэчак актыўна перасядаюць з бензінавых і дызельных машын на электрычныя. Усё часцей іх можна ўбачыць і на вуліцах нашага горада. Разам з тым у краіне павялічваецца колькасць электразарадных станцый. Нядаўна яшчэ адна пачала працаваць у Паставах.

Устанавіла яе на тэрыторыі завода «Беліт», побач з рынкам «Гарызонт», мінская кампанія «Электрахіз».

Недавно в Поставах начала работать еще одна зарядная станция для электромобилей

— Гэта кампанія шукала ў Паставах месца для размяшчэння станцыі і таго, хто мае неабходныя магутнасці для яе работы, бо яна выдае 60 кілават энергіі хуткай зарадкі, — расказваў галоўны інжынер «Беліта» Юрый Балай. — А ў нас было распараджэнне кіраўніцтва холдынга «Гарызонт», куды ўваходзіць наша прадпрыемства, устанавіць такую станцыю для зарадкі электрамабіляў яго прадстаўнікоў, якія прыязджаюць на завод. Такім чынам, інтарэсы сышліся.

Сёння паслугамі новай станцыі карыстаюцца не толькі работнікі холдынга, але і многія пастаўчане, госці горада. Уласнікі «электрычак» ведаюць яе адрас дзякучы спецыяльнаму мабільнаму дадатку на сваіх тэлефонах. Праз яго і аплачваюць узятую электраэнергію. Нягледзячы на тое, што станцыя мае два зарадныя месцы, часам каля яе нават утвараюцца чэргі. У прыватнасці ў выхадныя, калі многія едуць міма Пастаў адпачыць на Браслаўскія азёры.

Па словах Юрыя Балая, кампанія «Электрахіз» мае намер паставіць на тэрыторыі завода яшчэ дзве электразарадныя станцыі магутнасцю 120 кілават кожная.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.