1 сентября начался новый учебный год в районном центре детей и молодежи

Образование

1 верасня новы навучальны год пачаўся не толькі ў школах, гімназіях, ліцэях і да т.п. Разам з імі расчынілі свае дзверы ўстановы дадатковай адукацыі. У іх ліку Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі, дзе сёлета адбыліся некаторыя змены.

— Зараз у нас працуюць 82 аб’яднанні па інтарэсах, — расказвала дырэктар РЦДМ Валянціна Ромель. — У іх, як і летась, мы плануем набраць больш за тысячу дзяцей. А гэта каля 30% усіх навучэнцаў у раёне. Яны будуць займацца па 8 профілях: мастацкім, турысцка-краязнаўчым, ваенна-патрыятычным, эколага-біялагічным, грамадска-гуманітарным, прыродна-матэматычным, тэхнічным і фізкультурна-спартыўным. Вялікую ўвагу надаём развіццю тэхнічнага профілю, паколькі ў адпаведнасці з патрабаваннем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь да 2027 года чвэрць тых, хто навучаецца ў цэнтрах дадатковай адукацыі, павінны складаць дзеці, якія займаюцца тэхнічнай творчасцю.

1 сентября начался новый учебный год в районном центре детей и молодежи

Зыходзячы з гэтага ў рамках арт-студыі «Юныя дызайнеры» пад кіраўніцтвам Вольгі Пякарскай школьнікі, акрамя іншага, цяпер будуць займацца яшчэ і мадэляваннем з паперы.

Для тых, каго цікавіць 3D-мадэляванне і 3D-друк, адкрылася новае аб’яднанне па інтарэсах, якое будзе весці Кацярына Жук. У яго набіраюць 11–17-гадовых падлеткаў.

Для аб’яднання закуплены 3D-прынтар, камп’ютар, расходныя матэрыялы. Грошы на развіццё тэхнічнай творчасці навучэнцаў выдзеліла абласное ўпраўленне па адукацыі.

Ужо каторы год нам даюць мэтавыя сродкі ў памеры 15 тысяч рублёў, — працягвала Валянціна Ромель. — Летась асноўную іх частку мы патрацілі на турысцкі рыштунак. Купілі ўсё, што патрабавалася. Сёлета, акрамя абсталявання для 3D-мадэлявання, набылі яшчэ адзін камп’ютар у камп’ютарны клас. На працягу навучальнага года будзем купляць запчасткі для картаў. Таксама к 1 верасня за ўласныя сродкі адрамантавалі танцавальны клас, абнавілі мэблю ў кабінеце дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Гэтым летам крыху змяніўся і педагагічны калектыў цэнтра дзяцей і моладзі. На работу сюды прыйшла рэжысёр народных абрадаў і свят Вольга Нікалаева. Яна будзе кіраваць фальклорным клубам «Журавінка», удзельнікі якога не толькі зоймуцца вывучэннем беларускіх народных традыцый, абрадаў, гульняў і будуць знаёміць з імі іншых, але і навучацца ствараць з тканіны беларускія народныя лялькі.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.