5 верасня каталіцкі Касцёл адзначаў ўспамін святых Бярнарда і Лаўрэнція — апекуноў пчол і пчаляроў. З гэтай нагоды па ініцыятыве ксёндза-каноніка Паўла Самсонава, пробашча парафіі Езуса Міласэрнага ў 5-м гарадку, зладзілі свята мёду і пчаляроў. На яго сабраліся не толькі пчаляры гэтай парафіі, але прыбылі і з іншых. Жанчыны прынеслі шмат рознай выпечкі, пчаляры частавалі мёдам. Атрымалася шчодрае свята.
Анна Анішкевіч








