Две графические работы художника XIX в. Альфреда Ромера можно увидеть в районном музее

Культура

І ў наш час ёсць мецэнаты — людзі, успрымальныя да гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія атрымліваюць задавальненне ад уласнай карысці, ад служэння Айчыне праз чалавекалюбства. Такім чалавекам, на мой погляд, з’яўляецца Канстанцін Хурс. 20 верасня ён перадаў для часовага экспанавання ў раённы краязнаўчы музей набытыя ім на ўласныя сродкі на аўкцыёне дзве графічныя работы мастака XIX ст. Альфрэда Ромера.

Па словах Канстанціна, у свой час яго, мінчаніна, кранула асаблівая прыгажосць Пастаўшчыны — прыродная і гістарычная. А пазнаёміўся ён з нашым краем дзякуючы сваёй жонцы Алёне, якая родам з Лынтуп. Часта бываючы на радзіме жонкі, Канстанцін наведаў у 2019 годзе Каралінова, убачыў, у якім занядбаным стане знаходзіцца былая сядзіба таленавітага мастака Альфрэда Ромера, пра творчасць якога ведаў ад знаёмага мастака. Пачуўшы, што ўвесь комплекс будынкаў выстаўлены на продаж, параіўшыся з роднымі, вырашыў яго набыць. І на працягу пяці апошніх гадоў аднаўленне гэтай адметнай культурнай мясціны стала для яго сэнсам жыцця. Сёння прылеглая тэрыторыя ўжо добраўпарадкавана, праве­дзены пэўныя рамонтныя работы ў будынках.

Две графические работы художника XIX в. Альфреда Ромера можно увидеть в районном музее

Але ўвесь час Канстанціну хацелася вярнуць у Каралінова штосьці з творчай спадчыны знакамітага мастака. Не пакідала думка пра тое, што аднавіць сядзібу — гэта палова справы, але зрабіць яе сапраўдным куточкам памяці без яго твораў немагчыма. Дарэчы, зараз Канстанцін вызначаецца з будучым статусам сядзібы ў Каралінове. А мэта — зрабіць яе культурным набыткам беларусаў, каб кожны ахвотны мог дакрануцца да творчасці Ромера.

І вось ў пачатку 2025 года мецэнат даведаўся, што на аўкцыёне ў Вільнюсе выстаўлены на продаж дзве работы мастака — алоўкавыя эскізы 1870 года «Валерек» і «Просьбітка міласціны». Па словах Канстанціна Хурса, эпапея з аўкцыёнам была даволі складаная. Але, як кажуць людзі, «Бог усё бачыць», таму ўсё атрымалася. Прайшоўшы пэўныя адміністрацыйныя працэдуры ў Літве (атрыманне дазволу на вываз гісторыка-культурных каштоўнасцей), пры садзеянні Міністэрства культуры Беларусі графічныя работы трапілі ў нашу краіну. Але ад літоўскага боку была ўмова, каб эскізы захоўваліся ў якой-небудзь установе. І такая ўстанова знайшлася: Пастаўскі раённы краязнаўчы музей з радасцю згадзіўся прыняць іх на год у свае фонды на захоўванне і экспанаванне.

Две графические работы художника XIX в. Альфреда Ромера можно увидеть в районном музее

Падчас падпісання пагаднення аб перадачы графічных работ Ромера, якія, дарэчы, і ў Беларусі аднесены да культурных каштоўнасцей, Канстанцін Хурс сказаў: «Хочацца папулярызаваць асобу Ромера ў Беларусі менавіта як носьбіта беларускай культуры. Напрыклад, у Вільнюсе, можна ўбачыць шыльду, дзе ўказана, што Альфрэд Ромер — гэта літоўскі мастак. Але мы, беларусы, таксама павінны ганарыцца тым, што таленавіты мастак ствараў свае сусветна вядомыя работы тут, на Пастаўшчыне».



Даведка:

У в. Каралінова напрыканцы ХІХ стагоддзя працяглы час жыў і працаваў мастак, скульптар, медальер і мастацтвазнавец Альфрэд Ізыдор Ромер. Грунтоўную мастацкую адукацыю атрымліваў у Францыі, Германіі, Італіі. Уладальнікам сядзібы ён стаў дзякуючы шлюбу з Вандай Сулістроўскай, пераемніцай маёнтка Каралінова.



Аляксандр Кузняцоў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.