Коллектив Лынтупского филиала Поставской ДШИ им. А. Тизенгауза пополнили 2 молодых специалиста

Культура

1 верасня калектыў Лынтупскага філіяла Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза папоўніўся адразу двума маладымі спецыялістамі. Пасля заканчэння Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа на работу сюды прыйшлі настаўнікі па класах фартэпіяна і тэарэтычных дысцыплін Марыя Канавалава і Дар’я Паваляева.

Марыя — выпускніца Камайскай СШ, там жа вучылася граць на фартэпіяна. А цяпер будзе дзяліцца сваім майстэрствам з вучнямі гэтай і лынтупскай школ. Дар’я родам з г. Чашнікі, на Пастаўшчыну накіравана па размеркаванні. Яна выкладае ў Камаях сальфеджыа і музычную літаратуру.

Коллектив Лынтупского филиала Поставской ДШИ им. А. Тизенгауза пополнили 2 молодых специалиста

Выкладчыкі Лынтупскаму філіялу патрабаваліся даўно, — гаварыла дырэктар Пастаўскай ДШМ Ганна Цыбулёнак. — На працягу двух апошніх гадоў там працавала наша былая настаўніца Алена Пятроўна Квач, якая ўжо тады знаходзілася на заслужаным адпачынку. Рады, што да нас прыехалі маладыя спецыялісты. Дзеці вельмі любяць маладых настаўнікаў і з задавальненнем ходзяць да іх на ўрокі.

Ганна Іванаўна пахвалілася і яшчэ адным набыткам: аддзел культуры райвыканкама дапамог ім купіць новае фартэпіяна. Інструмент даставілі ў школу на мінулым тыдні, і юныя піяністы, якіх у школе ажно 133, ужо пачалі асвойваць яго.

Інструменты ў нас старыя, — працягвала кіраўнік навучальнай установы. — Але дзякуючы райвыканкаму паступова абнаўляем іх. За апошні час купілі тры фартэпіяна, дзве домры, некалькі баянаў, цымбалаў, электрычнае піяніна для выязных канцэртаў. Гэта прываблівае вучняў. Усяго ў школе з улікам Лынтупскага філіяла зараз навучаюцца 425 дзяцей, 89 з іх прыйшлі сёлета.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.