Рапс называюць беларускім чорным золатам. Такую назву ён атрымаў за чорны колер насення, якое пры рэалізацыі дае высокі прыбытак гаспадаркам. Сёлета гэта культура на Пастаўшчыне займала 3 855 гектараў. З кожнага атрымалі 20,6 цэнтнера. У ААТ «Хацілы-агра» — 36,1 ц/га, «Навасёлкі-Лучай» — 29,0, «Сцяг Перамогі-агра» — 23,8.
Плошчу сяўбы павялічылі да 4 300 га. Найбольш азімага рапсу пасеялі ААТ «Навасёлкі-Лучай» — 935 га, «Камайскі-агра» — 805 і СП «Дунілавічы-агра» — 680.
Ужо з’явіліся дружныя ўсходы. Каб захаваць іх ад пустазелля і шкоднікаў, механізатары вывелі ў поле апырсквальнікі для хімапрацоўкі. У ААТ «Хацілы-агра» гэту работу правялі на 30% плошчы, у ААТ «Навасёлкі-Лучай» — на 25, «Камайскі-агра» — на 15.
Падгатовіла Анна Анішкевіч

