17 октября в агрогородке Кураполье открылся магазин «МоЛи»

Общество

Хочаш-не хочаш, а трэба пры­знаць факт, што спажыўкааперацыя здала свае ранейшыя пазіцыі — у раёне закрылася абсалютная большасць магазінаў гэтай сістэмы. Гараджан абслугоўваюць у асноўным буйныя гандлёвыя сеткі, да вяскоўцаў даязджаюць аўтамагазіны. А яшчэ ў сельскую мясцовасць прыйшоў малы бізнес. Так, у Камаях, Казлоўшчыне, Парыжы, Ляхаўшчыне, Хацілах, Дунілавічах, Варапаеве, Лынтупах працуюць магазіны прыватных уласнікаў.

17 октября  в агрогородке Кураполье открылся магазин «МоЛи»

17 кастрычніка радасная для вяскоўцаў падзея адбылася ў аграгарадку Кураполле — адкрыўся магазін «МоЛи» адкрытага акцыянернага таварыства «МОЛИторг», заснавальнікамі якога з’яўляюцца Аляксандр Міхалевіч і Алена Насыр. У ім зроблены добры рамонт, устаноўлена сучаснае абсталяванне, прасторная гандлёвая плошча, багаты выбар тавараў. Магазін працуе з 9 да 20 гадзін без выхадных. Створана група ў «Вайберы», дзе пакупнікі знаходзяць інфармацыю пра наяўнасць тавару і паступленне новага, мо­гуць пакідаць заяўкі і прапановы, ацэньваць работу магазіна.

— Наша мэта — задаволіць усе патрэбы пакупнікоў, а дэвіз — «Якасць — найлепшая эканомія». Таму стараемся працаваць якасна, — гаварыў Аляксандр Міхалевіч. — Вельмі ўдзячны раённаму выканаўчаму камітэту і Курапольскаму сельскаму Савету за садзейнічанне ў хутчэйшым афармленні дакументаў на арэнду памяшкання магазіна.
Застаецца дадаць, што некалькі гадоў назад ААТ «МОЛИторг» адкрыла свой магазін у аграгарадку Хацілы. Водзывы пра яго работу толькі станоўчыя. Людзі дзяку­юць за вялікі асартымент тавараў і культурнае абслугоўванне. А праз некалькі месяцаў «МоЛи» павінен расчыніць дзверы ў Шырках. У магазін ужо завезена абсталяванне.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.