На территории Воропаевского сельсовета состоялось выездное заседание президиума райсовета депутатов

Власть

На мінулым тыдні на тэрыторыі Варапаеўскага сельсавета адбылося выязное пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў на чале з кіраўніком дэпутацкага корпусу раёна Юрыем Кісялёвым. Абмеркаваны пытанні «Аб сацыяльным абслугоўванні грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў» і «Аб рабоце суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей». У рабоце прэзідыума прыняў удзел намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург.

І інклюзіўная прастора

Па першым пытанні ўдзельнікаў пасяджэння праінфармавала намеснік дырэктара Пастаўскага ТЦСАН Таццяна Лемянкова. Яна расказала аб рабоце ТЦСАН у цэлым, падрабязна спынілася на тым, якую сацыяльную дапамогу атрымліваюць грамадзяне, якія пражываюць на тэрыторыі Варапаеўскага сельсавета. 26 сацыяльных работнікаў абслугоўваюць 209 чалавек у 26 населеных пунктах, з якіх 31 — інваліды I і II груп, 5 — III групы, 34 — адзінокія. Толькі ў гэтым годзе на сацыяльнае абслугоўванне прынята 20 чалавек. 14 непрацаздольных атрымліваюць паслугу сядзелкі, адна сям’я, у якой выхоўваюцца двайняты, — паслугу няні.

На территории Воропаевского сельсовета состоялось выездное заседание президиума райсовета депутатов

Са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва за 9 месяцаў бягучага года 94 грамадзянам аказана дапамога на агульную суму 3 890 рублёў. Тры сям’і атрымалі дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе штомесячнай і аднаразовай выплат на суму 2 045 рублёў; адна сям’я — у якасці забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця на суму 2 793 рублі, 31 інвалід — вяртання затрат на набыццё прадметаў гігіены на суму 55 430 рублёў. 4 чалавекі пражываюць у аддзяленнях кругласутачнага знаходжання.

Вялікую ўвагу прыцяг­вае да сябе варапаеўскае аддзяленне дзённага зна­ходжан­ня для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Пра гэта расказала яго загадчыца Вольга Счастная. У аддзяленні арганізавана работа працоўнай майстэрні для рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў «Рамесныя цуды», рэабілітацыйных гурткоў «Мастацтва пляцення», «Творчасць без межаў», «Сугучча», «Актыўны рух», клубаў па інтарэсах «Флора», «Актыўнае даўгалецце з Нейраграфікай», «Беларуская палітра», якія садзейніча­юць творчаму развіццю, фізічнаму аздараўленню, умацаванню сацыяльных сувязей і культурнаму ўзбагачэнню наведвальнікаў аддзялення.

На территории Воропаевского сельсовета состоялось выездное заседание президиума райсовета депутатов

У мінулым годзе варапаеўцы ўдзельнічалі ў абласным конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў. Іх праект «У гармоніі з прыродай» прызнаны пераможцам. Дзякуючы падтрымцы абласной асацыяцыі мясцовых дэпутатаў і ТЦСАН на прылеглай да аддзялення тэрыторыі была створана шматфункцыянальная інклюзіўная прастора для паляпшэння фізічнага і псіхаэмацыянальнага стану пажылых людзей і інвалідаў. (Пра яе падрабязна расказвалася ў «ПК» за 20 жніўня.) Удзельнікаў выязнога прэзідыума прыемна ўразіла аранжарэя з кветкамі і араматравамі, арэлі, з густам абсталяваная лаунж-зона — месца для чаявання, гутарак, чытання ці проста адпачынку. А старшыня мясцовага сельскага Савета Іна Касарэўская акцэнтавала ўвагу прысутных на тым, якую вялікую работу праводзіць ТЦСАН, і шчыра падзякавала за яе.

На территории Воропаевского сельсовета состоялось выездное заседание президиума райсовета депутатов

Суб’екты прафілактыкі недапрацоўваюць

Калі пры абмеркаванні першага пытання было нямала цікавага, вартага пераймання, то разгляд другога — насцярожыў. У інфармацыі старшага інспектара нагляду і прафілактыкі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Паўла Лысёнка прагучалі лічбы і факты, якія прымушаюць не толькі задумацца, але і зрабіць пэўныя высновы. З пачатку года на тэрыторыі нашага раёна адбылося 30 пажараў (на 9 больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га). З іх 26 — у прыватным жылым сектары, 1 — на прадпрыемстве, 1 — у безгаспадарным будынку, 2 — пажары аўтамабіляў. Агульныя эканамічныя страты ад пажараў склалі 125 613 рублёў. І самае жудаснае, што ў агні загінула 10 чалавек (за адпаведны перыяд мінулага года — 2).

На территории Воропаевского сельсовета состоялось выездное заседание президиума райсовета депутатов

Асноўнымі прычынамі пажараў сталі: неасцярожнае абыходжанне з агнём (12 выпадкаў), парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (9), парушэнне правілаў эксплуатацыі, устройства і мантажу пячнога ацяплення (5). Найбольш частыя выпадкі загарання, калі чалавек пасля ўжывання алкаголю засынаў у ложку з непатушанай цыгарэтай.

Работа суб’ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на іх прызнана прэзідыумам райсавета дэпутатаў недастатковай. У пастанове па пытанні, якое абмяркоўвалася, указаны шляхі яе паляпшэння.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.