Набліжаецца лістапад. У католікаў — асаблівы час малітвы за памерлых

Духовность

Набліжаецца лістапад. У католікаў — асаблівы час малітвы за памерлых. Пра традыцыі і набажэнствы, якія адбываюцца ў гэты час у касцёле і на могілках, карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч пацікавілася ў ксяндза-каноніка, дэкана пастаўскага дэканату Паўла Самсонава.

Набліжаецца лістапад. У католікаў — асаблівы час малітвы за памерлых
Ксёндз-дэкан Павел Самсонаў

— Пачаўшы ад 1 лістапада Каталіцкі Касцёл перажывае актаву (8 дзён) Усіх Святых, — расказваў ксёндз Павел. — Гэты час прысвечаны асаблівай памяці пра ўсіх памерлых вернікаў і малітве за іх. А выпамінкі і набажэнствы на могілках — неад’емная частка лістападаўскай атмасферы. Важна па-хрысціянску і з поўным разуменнем падзей перажыць гэты час. Вернікі, якія наведаюць могілкі з 1 па 8 лістапада, маюць магчымасць атрымаць поўны адпуст, які можа быць ахвяраваны за памерлых. Для гэтага трэба быць у стане асвячальнай ласкі, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца, прыняць святую Камунію.

Набліжаецца лістапад. У католікаў — асаблівы час малітвы за памерлых— Навошта памерлым малітва?

— У сучасным свеце ёсць шмат сродкаў для зносін паміж людзьмі: асабістыя сустрэчы, мабільны тэлефон, электронная пошта і іншае. Калі ж чалавек адыходзіць у вечнасць, адзінай нітачкай, якая звязвае нас з ім, застаецца малітва. Касцёл вучыць, што душа чалавека не памірае і пасля смерці можа трапіць у рай, чысцец або пекла. Гэта залежыць ад таго, як пры зямным жыцці чалавек выконваў Божыя запаведзі. Найлепшай дапамогай памерлым з’яўляецца памяць пра іх у малітве, якая, нібы праменьчык святла, асвячае ім дарогу да дома нябеснага Айца. Гэта малітва настолькі важная, што нават стала адным з сямі ўчынкаў міласэрнасці адносна душы бліжняга, пералічаных у Катэхізісе.

Набліжаецца лістапад. У католікаў — асаблівы час малітвы за памерлых— Як часта трэба маліцца за памерлых?

— Гэта залежыць ад таго, наколькі ваша душа прагне сувязі з тымі, каго больш няма на зямлі. Найлепшы падарунак, які можна зрабіць памерлым, — святая Імша. Яна звычайна практыкуецца ў дзень смерці ці пахавання, на 30-ы дзень, у гадавіну адыходу ў веч­насць. Малітвы ніколі не бывае зашмат. У маёй парафіі ёсць 92-гадовая жанчына, у якой два гады таму памёр брат. Яна расказвала, што паміж імі былі добрыя адносіны, яны пастаянна адно аднаго падтрымлівалі. А цяпер дапамогай для яго душы з’яўляецца яе малітва. І яна кожны месяц ахвяруе за роднага чалавека святую Імшу.

Калі мы ўспамінаем сваіх родных, сваякоў, знаёмых, сяброў, найлепшыя моманты іх жыцця, то заўсёды па-новаму перажываем беззваротную страту, шкадуем, што недаацанілі, недалюбілі, мала ўдзялялі ўвагі, не песцілі. Дарагіх людзей больш няма побач з намі, але яны працягваюць жыць у нашых сэрцах і ўспамінах. Наш абавязак — маліцца за душы тых, хто адышоў у вечнасць, не раз на год, а намнога часцей, бо яны гэтага чакаюць.

Набліжаецца лістапад. У католікаў — асаблівы час малітвы за памерлых— Што такое выпамінкі?

— Яшчэ ў кастрычніку, задоўга да Усіх Святых, вернікі прыносяць у касцёл карткі з імёнамі тых, хто адышоў у вечнасць. Іх зачытваюць у перыяд актавы, а ў некаторых касцёлах — на працягу ўсяго лістапада і моляцца за памерлых. Імёны трэба пісаць разборліва, у назоўным склоне, так, як чалавек быў ахрышчаны, а не так, як называлі ў вёсцы. Можна спачатку ўказваць прозвішча, а потым — імёны. Напрыклад. Пятровы: Юзаф, Станіслаў, Марыя, Альбіна.

Набліжаецца лістапад. У католікаў — асаблівы час малітвы за памерлых— Ксёндз Павел, у актаве Усіх Святых спецыяльныя набажэнствы адбываюцца не толькі ў касцёле, але і на могілках?

— Так. Звычайна перад гэтымі святамі людзі наво­дзяць парадак на магілах памерлых. А ў перыяд актавы прыязджаюць святары, збіраюцца вернікі і разам моляцца. Затым святары асвячаюць помнікі, крыжы, магілы. Нярэдка бывае, што блізкія людзі пахаваны далёка і туды складана дабрацца. У такім выпадку можна наведаць найбліжэйшыя могілкі і там памаліцца. А таксама паклапаціцца пра занядбаныя пахаванні.

Годным успамінам пра памерлых з’яўляюцца запаленая на магіле свечка, кветкі. Толькі не штучныя. Пластык не вяне, але і не жыве. Гэта не сімвал памяці, а шкода прыродзе. Кветкі з пластыку моцна забруджваюць прыроду, а клапаціцца пра яе — заданне, дадзенае чалавеку Богам.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.