Неравнодушные поставчане навели порядок на кладбище по ул. Тихой в Поставах

Общество

У адным з нумароў раённай газеты пастаўчанка Валянціна Стаўнійчук запрашала нераўнадушных людзей да ўдзелу у навядзенні парадку на могілках па вуліцы Ціхай у райцэнтры. Пацікавілася ў жанчыны, як прайшоў суботнік.

— Вясной нас было ўсяго 5 чалавек, з іх адзін мужчына, — расказвала Валянціна. — Што можна было тады зрабіць такой групкай і ў асноўным жаночай сілай? Мала. На гэты раз сабралася 15 чалавек, у тым ліку 6 мужчын. Большасць з тых, хто прыйшоў, жывуць на найбліжэйшых да могілак вуліцах. Былі і незнаёмыя мне людзі. Не спытала іх імён і прозвішчаў, але вельмі ўдзячная за іх шчырыя сэрцы і жаданне дапамагчы ў добрай справе.

Неравнодушные поставчане навели порядок на кладбище по ул. Тихой в Поставах

З бензапілой працаваў сын Валянціны — Дзмітрый, з сякерамі — Леў Альфер, Міхаіл Загурскі, Віктар Смільгінь. Жанчыны выносілі спілаваны хмызняк, выграбалі апалае лісце. УП ЖКГ быў выдзелены кантэйнер-прычэп для смецця. За чатыры гадзіны змаглі высекчы кустоўе прыкладна на палове закінутых магіл.

— Успамінаю мудрае выслоўе: «Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні», — працягвала суразмоўца. — Можна ведаць даты розных бітваў, радаводы вялікіх князёў і ганарыцца веліччу замкаў, але сапраўдная гісторыя — побач, дзе пахаваны блізкія і дзе знайшлі спачын далёкія сваякі тваіх суседзяў, што выехалі за мяжу або таксама адышлі ў вечнасць. І гэтая гісторыя патрабуе памяці і клопату.

Неравнодушные поставчане навели порядок на кладбище по ул. Тихой в Поставах

У першыя лістападаўскія дні католікі адзначаюць успамін усіх памерлых, праваслаўныя — Дзмітрыеўскую суботу, калі праз малітву аддаецца асаблівая пашана памерлым. Але памяць праяўляецца яшчэ і праз клопат пра магілы. На могілках па вуліцы Ціхай пахаваны католікі, праваслаўныя, людзі іншых веравызнанняў. Вельмі хацелася б, каб работы па навядзенні парадку ў гэтым святым месцы прадоўжыліся. Бо вельмі непрыгожа, што ­ледзь не ў цэнтры горада старадаўнія могілкі знахо­дзяцца ў такім запусценні.

Ідзе месячнік па добраўпарадкаванні. Наводзім парадак у парках, скверах, каля сваіх дамоў. Можа, варта сабраць гарадскую талаку, арганізаваць прадстаўнікоў працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый на суботнік на гарадскія могілкі? Свядомасць і сумленне кожнага не павінны дазволіць нам, каб могілкі зарасталі быллём.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.