Дарагія пастаўчанкі!
Сардэчна віншуем вас з Днём маці! Гэта свята падкрэслівае веліч і святасць самай галоўнай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Шмат клопатаў і вялікая адказнасць ляжыць на вашых плячах, і вы паспяхова спраўляецеся з нялёгкімі мацярынскімі абавязкамі. Нізкі паклон кожнай клапатлівай маці! Асаблівая ўдзячнасць — мнагадзетным і тым, хто аддае цяпло сваіх сэрцаў прыёмным дзецям.
Жадаем вам моцнага здароўя, душэўнай раўнавагі, сямейнага дабрабыту і ўтульнасці, радасці ў дзецях.
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў

