В Международный день почты были награждены лучшие работники Поставского РУПС

Общество

Далёка не ўсе ведаюць, што 9 кастрычніка адзначаецца Сусветны дзень пошты — адной з найстарэйшых сістэм сувязі на планеце. Гісторыя свята пачалася 9 кастрычніка 1874 года, калі прадстаўнікі 22 краін свету падпісалі ў Швейцарыі Бернскі дагавор аб стварэнні Генеральнай паштовай сувязі. Праз 4 гады арганізацыя атрымала новую назву — Сусветны паштовы саюз. Асноўнай мэтай саюза было і застаецца сёння ўпарадкаванне міжнародных паштовых адносін і стварэнне адзінай сістэмы абмену карэспандэнцыі паміж краінамі. І яшчэ адну дату адзначылі нядаўна паштовыя работнікі Беларусі: 20 верасня споўнілася 30 гадоў з дня заснавання рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта».

В Международный день почты были награждены лучшие работники Поставского РУПС

З нагоды памятных дат на мінулым тыдні ў Пастаўскім рэгіянальным вузле паштовай сувязі адбыўся ўрачысты сход. Яго начальнік Таццяна Гайлюн, а таксама намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург цёпла павіншавалі прысутных са святам, найлепшым уручылі ўзнагароды.

В Международный день почты были награждены лучшие работники Поставского РУПС

За шматгадовую актыўную і плённую працу па арганізацыі падпіскі і папулярызацыі абласных выданняў і раённай газеты Ганаровай граматай ідэалагічнага ўпраўлення Віцебскага аблвыканкама адзначана паштальён 4-га разраду Навасёлкаўскага аддзялення паштовай сувязі Марыя Ясінская. У аддзяленні яна працуе 28 гадоў. Сваю працу любіць і адносіцца да яе з вялікай адказнасцю. У размове пасля ўрачыстасці Марыя Ві­тальеўна расказвала, што навасёлкаўцы, якіх яна абслугоўвае, любяць чытаць і выпісваюць шмат перыёдыкі. Перавагу аддаюць «Пастаўскаму краю» — на яе ўчастку 150 падпісчыкаў раёнкі, у тым ліку 12 прыбавілася ў гэтым квартале.

В Международный день почты были награждены лучшие работники Поставского РУПС

Ганаровую грамату Беларускага прафесійнага саюза работнікаў сувязі атрымала Вольга Крукоўская. Яна працуе аператарам сувязі і на грамадскіх пачатках узначальвае пярвічную прафсаюзную арганізацыю рэгіянальнага вузла сувязі. Разам з кіраўніцтвам многае робіць па стварэнні ў калектыве спрыяльнага клімату, паляпшэнні ўмоў працы, арганізацыі змястоўнага адпачынку.

В Международный день почты были награждены лучшие работники Поставского РУПС

Завяршылася ўрачыстасць — і аператары, вадзіцелі, па­штальёны, іншыя члены калектыву паспяшаліся да выканання сваіх абавязкаў. Прамаруджвання ў рабоце паштовай сувязі быць не павінна.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.