Вчера в РДК поздравили педагогов Поставщины с наступающим профессиональным праздником

Образование

У нядзелю сваё прафесійнае свята адзначылі работнікі сістэмы адукацыі краіны. У гэты дзень і напярэдадні яны прымалі шматлікія віншаванні ад родных, сяброў, калег і вучняў. Гучалі віншаванні і ў адрас педагогаў Пастаўшчыны, якія ў мінулы чацвер сабраліся ў раённым Доме культуры на ўрачыстасць з нагоды Дня настаўніка.

Разам з тымі, хто зараз працуе ў школах, дзіцячых садах, установах дадатковай і спецыяльнай адукацыі, на свята былі запрошаны ветэраны педагагічнай дзейнасці. Прыйшлі і ганаровыя госці — старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў і намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Ім па традыцыі было дадзена слова.

Вчера в РДК поздравили педагогов Поставщины с наступающим профессиональным праздником

Вчера в РДК поздравили педагогов Поставщины с наступающим профессиональным праздником

Падняўшыся на сцэну, кіраўнік дэпутацкага корпусу раёна адзначыў, што прысутныя ў зале выбралі адну з самых высакародных і цяжкіх прафесій. Бо менавіта ад педагога залежыць будучыня не толькі асобна ўзятага чалавека, але і ўсёй краіны. Пачынаючы з дашкольнага ўзросту, ён закладвае духоўна-маральны фундамент асобы, фарміруе самыя важныя чалавечыя якасці, сярод якіх любоў да Радзімы, павага да яе гісторыі і традыцый. Дае багаж ведаў, неабходны для выбару будучай прафесіі і кар’ернага росту.

Вчера в РДК поздравили педагогов Поставщины с наступающим профессиональным праздником

Вчера в РДК поздравили педагогов Поставщины с наступающим профессиональным праздником

— Пастаўшчына ганарыцца сваімі настаўнікамі, — гаварыў Юрый Кісялёў. — Дзякуючы высокаму прафесіяналізму і любові да абранай справы вы дасягаеце самых высокіх вынікаў у навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення. Жадаю, каб вас заўсёды падсілкоўвалі любоў і павага вучняў, гордасць за іх поспехі і дасягненні. Няхай кожны дзень прыносіць толькі радасныя падзеі, мудрасці вам, цярпення, аптымізму, шчасця і моцнага здароўя!

Вчера в РДК поздравили педагогов Поставщины с наступающим профессиональным праздником

Са словамі падзякі за няс­томную карпатлівую працу і найлепшымі пажаданнямі да педагогаў звярнуліся таксама начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Грачанік. Яны, як і папярэдні выступоўца, уручылі граматы і падзякі найлепшым працаўнікам галіны.

Не забылі на свяце і ветэранаў. Ім, аддаўшым навучанню і выхаванню дзяцей дзясяткі гадоў, і маладым спецыялістам, для якіх 1 верасня гэтага года стала днём нараджэння як педагогаў, падарылі невялікія сувеніры. Ну а падарункам для ўсіх стаў цудоўны канцэрт. У ім разам з вучнямі школ прынялі ўдзел самі настаўнікі.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.