В ЦКиНТ Поставского района прошло мероприятие, посвященное Дню Октябрьской революции

Общество

Напярэдадні 108-й гадавіны Вялікага Кастрычніка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася тэматычная праграма, прысвечаная гэтаму святу.

Больш за 100 гадоў аддзяляюць нас ад Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая стала адной з найважнейшых палітычных па­дзей у свеце, таму што беззваротна змяніла ход гісторыі. 7 лістапада — не проста чырвоная дата ў календары. Для старэйшага пакалення гэты дзень — частка яго біяграфіі, для маладзейшага — старонка гісторыі, якую трэба ведаць і паважаць. Праграма, падрыхтаваная супрацоўнікамі ЦКіНТ, нібыта перакінула мост паміж пакаленнямі.

В ЦКиНТ Поставского района прошло мероприятие, посвященное Дню Октябрьской революции

В ЦКиНТ Поставского района прошло мероприятие, посвященное Дню Октябрьской революции

Пачалося мерапрыемства з невялікага экскурсу ў мінулае. Дырэктар раённага краязнаўчага музея Алена Руновіч расказала, якія падзеі і пераўтварэнні адбываліся пасля рэвалюцыі на Пастаўшчыне, як у нашай мясцовасці фарміраваліся органы савецкай улады, назвала прозвішчы землякоў, якія ўнеслі свой уклад у справу Вялікага Кастрычніка. Пад яго сцягамі краіна падымалася з руін, будавала новае жыццё.

А пра тое, з якім размахам у раёне адзначалася свята, і сёння з настальгіяй успамінаюць лю­дзі старэйшага пакалення. Кацярына Казлова, якая працуе ў райбыткамбінаце, расказвала не толькі пра ўдзел іх калектыву ў святочных мерапрыемствах, але і пра асаблівае напружанне, з якім швейнікі працавалі напярэдадні 7 лістапада, каб паспець выканаць шматлікія заказы: многім пастаўчанам хацелася прыбрацца на свята ў абновы.

В ЦКиНТ Поставского района прошло мероприятие, посвященное Дню Октябрьской революции

В ЦКиНТ Поставского района прошло мероприятие, посвященное Дню Октябрьской революции

Дзяцінства і юнацтва Ірыны Макаранкі звязана з такімі грамадскімі арганізацыямі, як акцябрацкая, піянерская, камсамольская, а дарослае жыццё — з выхаваннем моладзі: працавала ў райкаме камсамола, пазней — у школе. Узгадвала, якімі насычанымі былі будні і змястоўнымі — святы, радавалася, што добрыя камсамольскія традыцыі сёння працягваюць БРСМаўцы, а значыць захоўваецца сувязь пакаленняў.

— Мы не хочам і не будзем забываць мінулае, бо без мінулага няма будучыні, — запэўніла другі сакратар райкама БРСМ Анастасія Зайкоўская. — Удзячныя вам, старэйшаму пакаленню, за самаадданую працу, мужнасць і стойкасць, за тое, што вы падарылі нам самае каштоўнае — магчымасць жыць пад мірным небам. Ваша мудрасць і вашы парады патрэбныя нам. Давайце разам напішам новую стваральную старонку гісторыі нашай роднай Беларусі!

В ЦКиНТ Поставского района прошло мероприятие, посвященное Дню Октябрьской революции

В ЦКиНТ Поставского района прошло мероприятие, посвященное Дню Октябрьской революции

Для падпалкоўніка ў адстаўцы Уладзіміра Маркава 7 лістапада — двайное свята, бо гэта і дзень яго нараджэння. А Уладзімірам бацькі назвалі яго ў гонар правадыра рэвалюцыі Леніна. Ветэран Узброеных Сіл са шкадаваннем гаварыў, што развал СССР быў вялікай памылкай недальнабачных палітыкаў і, каб не гэта, гісторыя былых брацкіх рэспублік магла б быць зусім іншай. Прыводзіў прыклад Кітая, дзе кіруе Камуністычная партыя, уклад жыцця — сацыялістычны, і краіна дабіваецца ўсё новых дасягненняў. Дзякаваў Прэзідэнту Беларусі за тое, што захаваў свята Вялікага Кастрычніка.

Падчас сустрэчы двух пакаленняў у прадстаўнікоў старэйшага было шмат кранальных успамінаў, якімі яны і падзяліліся з БРСМаўцамі. А яшчэ — песнямі, якія гучалі не толькі падчас дэманстрацыі, але і ў кожным доме з радыёпрыёмнікаў або тэлевізараў. Добра, што арганізатары свята раздрукавалі тэксты песень і раздалі іх усім удзельнікам сустрэчы! І на яе завяршэнне ва ўтульнай зале Дома рамёстваў загучалі пад акампанемент баяна «Смело, товарищи, в ногу!», «Аврора», «Варшавянка», «И вновь продолжается бой», «Красная гвоздика». Экспромтам, але зла­джана ў агульную мелодыю зліваліся галасы ветэранаў працы і юных прадаўжальнікаў традыцый.

В ЦКиНТ Поставского района прошло мероприятие, посвященное Дню Октябрьской революции

В ЦКиНТ Поставского района прошло мероприятие, посвященное Дню Октябрьской революции

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.