Благодаря спонсорам сделан ремонт в актовом зале СШ №3 г. Поставы

Образование

«Прыгажосць уратуе свет» — гэтыя словы Ф. Дастаеўскага ўзгадваюцца кожны раз, калі бачыш нешта надзвычай прыгожае, што кранае сэрца. Асабліва прыемна, калі шэрае і састарэлае становіцца непазнавальна прывабным і сучасным. Такое дзіўнае пераўвасабленне адбылося ў СШ 3 г. Паставы. Дзякуючы намаганням дырэктара школы Веранікі Казлоўскай быў зроблены рамонт у актавай зале, які праспансіравала ААТ «Хацілы-агра».

Благодаря спонсорам сделан ремонт в актовом зале СШ №3 г. Поставы

З гэтай гаспадаркай наша ўстанова адукацыі сябруе даўно. На працягу многіх гадоў вучні школы шчыруюць на калгасных палях, летам у складзе студатрадаў працуюць на зернесушылках, памочнікамі камбайнераў, збіраюць каласкі. У адказ шэфы дапамагаюць школе матэрыяльна і ў апрацоўцы пры­школьнага ўчастка. А сёлета выдзелілі грошы на рамонт актавай залы, якая з’яўляецца сэрцам школы, бо там прахо­дзяць выхаваўчыя мерапрыемствы, сустрэчы са знакамітымі людзьмі, бацькоўскія сходы, развітальныя выпускныя вечары.

Улічваючы гэта, вельмі важна было ўпрыгожыць залу так, каб яна адлюстроўвала галоўны напрамак дзейнасці, сведчыла пра яе сутнасць. Ажыццявіць намечанае дапамог Пастаўскі малочны завод, за што вялікі дзякуй яго дырэктару Георгію Касцяню. Рамонтныя работы якасна выканала брыгада пад кіраўніцтвам былога выпускніка школы Ігара Бароўкі.

Благодаря спонсорам сделан ремонт в актовом зале СШ №3 г. Поставы

Цяпер актавая зала зачароўвае сваёй прыгажосцю і строгасцю. У цэнтры яе велічна ўзвышаецца дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь. Незвычайна зроблена асвятленне: лямпы размешчаны так, што складаюць беларускі арнамент. Класічная стрыманасць і сучасны дызайн гарманічна спалучаюцца ва ўсім убранні памяшкання. Кожны, хто пераступае яго парог, апынаецца ў цудоўным свеце прыгажосці і ўспамінае добрым словам спонсараў. Мы вельмі ­ўдзячныя дырэктару ААТ «Хацілы-агра» Вячаславу Крыштафовічу і галоўнаму бухгалтару гаспадаркі Ганне Шубельцы за такі цудоўны падарунак.

Калектыў СШ №3 г. Паставы



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.