Кто в ответе за порядок на груздовском кладбище?

Общество

Перыяд з 1 па 8 лістапада ў католікаў называецца актавай Усіх Святых. У гэтыя дні не толькі ў касцёлах, але і на могілках адбываюцца спецыяльныя набажэнствы з удзелам святароў. І ў прыватным парадку людзі наведваюць месцы пахавання родных, сваякоў, знаёмых. Я таксама сёлета, як і кожны год, пабывала на многіх могілках як нашага, так і суседніх раёнаў. Усюды звяртала ўвагу на добраўпарадкаванне гэтага святога месца. Самыя прыемныя ўражанні засталіся ад тых, што на Камайшчыне. На кожных з іх адчуваецца гаспадарчы падыход ксяндза Яцэка Хутмана і бачная работа адказных людзей.

Кто в ответе за порядок на груздовском кладбище?

А вось ад выгляду груздаўскіх — боль у сэрцы. Па-першае, дарога. Па ёй тэхніка лясгаса вазіла драўніну. Акрамя ям, праезная частка была закідана шчэпкамі, сукамі. Дрэнны пад’езд і да саміх могілак. Каб яго абуладкаваць, дастаткова паўмашыны гравію. Толькі няма каму пра гэта паклапаціцца. Вельмі запушчаная тэрыторыя саміх могілак. Шмат пахаванняў занядбаных, якія, напэўна, ужо няма каму прыбіраць.

Кто в ответе за порядок на груздовском кладбище?

Непадалёк ад цэнтральнага ўвахода, ды і ў іншых месцах за агароджай, у высокай жухлай траве створаны звалкі са старых, выцвілых штучных кветак, пабітых лампадак. Спецыяльнага кантэйнера для смецця тут няма. Трава вакол могілак за ўвесь год ні разу не была абкошаная. Хто меў сумленне, той, абкасіўшы вакол магіл родных, прайшоўся з касой ля суседніх пахаванняў, а таксама каля агароджы і за ёй. Але такіх адзінкі.

Кто в ответе за порядок на груздовском кладбище?

Не ведаю, хто нясе адказнасць за добраўпарадкаванне гэтых могілак: Юнькаўскі сельскі Савет, УП ЖКГ? У любым выпадку хоць раз на год, у прыватнасці напярэдадні дня ўспаміну памерлых, варта было б арганізаваць суботнік па навядзе­нні тут парадку, далучыць да яго родных тых, хто знайшоў тут свой вечны спачын. Можна было б сабраць грошы і за іх наймаць касцоў. Варыянтаў, як навесці на могілках парадак, шмат, толькі няма адказнага за добраўпарадкаванне. Вельмі спадзяюся, што вясной справа зрушыцца з месца і груздаўскія могілкі набудуць прыглядны выгляд.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.