Представители разных организаций помогли в благоустройстве ферм сельхозпреприятия «Дуниловичи-агро»

Сельское хозяйство

Сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра» на трэцім месцы ў раёне па колькасці сельгасугоддзяў. У яго склад у свой час увайшлі землі былых калгасаў «1 Мая», «Кастрычнік», «Чырвоны маяк», «XXV партз’езд», «Праўда», саўгаса «Дунілавіцкі» і іншых. Адлегласць ад аднаго краю да другога — больш за 50 кіламетраў. У гаспадарцы 10 жывёлагадоўчых ферм. Як і на многіх іншых сельсгапрадпрыемствах, тут існуе праблема кадраў. Таму дапамога шэфаў у навядзенні парадку вельмі дарэчы.

Представители разных организаций помогли в благоустройстве ферм сельхозпреприятия «Дуниловичи-агро»

Представители разных организаций помогли в благоустройстве ферм сельхозпреприятия «Дуниловичи-агро»

Кожны дзень на жывёлагадоўчых аб’ектах, у мехмайстэрнях працуюць прадстаўнікі працоўных калектываў. Работнікі варапаеўскіх сельвыканкама, дзіцячай школы мастацтваў імя І. Сушко і аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН наводзілі парадак на ферме ў Кейзіках, Дунілавіцкага сельвыканкама — у Дунілавічах. Адчувальнай была дапамога ў абкошванні прыфермскіх тэрыторый ад работнікаў Варапаеўскага і Дунілавіцкага лясніцтваў. Актыўна дапамагалі ў добраўпарадкаванні прадстаўнікі розных аддзелаў райвыканкама. Некалькі дзён на ферме ў Дунілавічах працаваў першы намеснік старшыні райвыканкама Генадзій Лютынскі. Да 10 чалавек кожны дзень прыбываюць на розныя работы з Дунілавіцкага сацыяльнага пансіяната «Троіцкі».  Фінансавую дапамогу ў набыцці фарбы аказаў рыбгас «Навінкі».

Представители разных организаций помогли в благоустройстве ферм сельхозпреприятия «Дуниловичи-агро»

Представители разных организаций помогли в благоустройстве ферм сельхозпреприятия «Дуниловичи-агро»

У дзень майго прыезду ў гаспадарку на ферме ў Ляхаўшчыне шчыравалі работнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама на чале з начальнікам Наталляй Седзюкевіч і аддзела па адукацыі. Яны фарбавалі ўваходныя дзверы, жалезную агаро­джу стойлаў, бялілі клеткі для ўтрымання цялят. Мужчынам з аддзелаў землеўпарадкавання, архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама хапіла работы на мехдвары. Яны абмотвалі шлангі на камбайнах, фарбавалі  колы на іх, ставілі на зімовае захоўванне прычапныя агрэгаты.

Представители разных организаций помогли в благоустройстве ферм сельхозпреприятия «Дуниловичи-агро»

Представители разных организаций помогли в благоустройстве ферм сельхозпреприятия «Дуниловичи-агро»

Прадстаўнікі аддзелаў архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, фінансавага, эканомікі, юрыдычнага, па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама раз’ехаліся па фермах у Луцк-Казлоўскім, Сароках. Яны мылі трубы агароджы стойлаў, рыхтавалі іх пад афарбоўку.

Представители разных организаций помогли в благоустройстве ферм сельхозпреприятия «Дуниловичи-агро»

Представители разных организаций помогли в благоустройстве ферм сельхозпреприятия «Дуниловичи-агро»

— Горад і вёска заўсёды былі звязаныя паміж сабой, — разважалі шэфы. — Аграрыі нас кормяць хлебам, мясам, малаком. Гараджане таксама штогод задзейнічаны на ўборцы вырашчанага ўраджаю. Цяпер Прэзідэнт паставіў задачу дапамагчы вяскоўцам у навядзенні парадку на сельскагаспадарчых аб’ектах. Сапраўды, разам зрабіць можна шмат. Вось і стараемся.

— Вельмі ўдзячны шэфам, асабіста Генадзію Іосіфавічу Лютынскаму за аказаную нам дапамогу, — гаварыў дырэктар СП «Дунілавічы-агра» Андрэй Сарапененка. — Выкананы вялікі аб’ём работ. Сваімі сіламі мы не справіліся б.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.