Уважаемые ветераны и работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Витебщины!
От всего сердца поздравляю с профессиональным праздником!
Этот праздник — хороший повод выразить добрые слова людям, обеспечивающим стабильность и благополучие всей страны.
Завершилась уборочная кампания, собран достойный урожай зерновых культур. Работники сельского хозяйства северного региона со стойкостью и профессионализмом смогли преодолеть многочисленные испытания и неожиданности погодных условий текущего года. Сложный крестьянский труд специалистов АПК Витебщины — яркий пример самоотверженности и ответственности перед населением и государством.
Желаю всем работникам отрасли и ветеранам крепкого здоровья и новых достижений в благородном труде на благо родной Беларуси!
С уважением, Игорь Сергеенко, Председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь,
уполномоченный представитель Главы государства в Витебской области
***
Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці Пастаўшчыны, ветэраны галіны!
Заўтра — свята тых, хто працуе на палях, фермах, перапрацоўчых прадпрыемствах, хто каардынуе працэсы вытворчасці і клапоціцца аб паляпшэнні якасці прадукцыі. Менавіта механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі перапрацоўчай прамысловасці сваёй самаадданай працай забяспечваюць харчовую бяспеку краіны і дабрабыт кожнай сям’і.
Ваша работа складаная. Шмат выпрабаванняў пасылае надвор’е. Але вы навучыліся пераадольваць цяжкасці. Вось і сёлета вырасцілі добры ўраджай зерневых і зернебабовых, рапсу, кукурузы, нарыхтавалі неабходную колькасць кармоў.
Прыродная мудрасць, руплівасць, стойкасць, цярпенне і, галоўнае, працавітасць — тыя рысы, якія вызначаюць працаўнікоў вёскі. Ваш прафесіяналізм, добрасумленнасць, любоў да роднай зямлі служаць паспяховаму выкананню пастаўленых перад раёнам задач. Дзякуй гараджанам, якія ў напружаны час сельскагаспадарчых работ па першым клічы падстаўляюць плячо хлебаробам.
Шаноўныя! Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці за адданасць хлебаробскай справе і зямлі. Няхай ваш стол заўсёды будзе багатым, у сем’ях пануюць дабрабыт і згода. Шчасця вам, поспехаў у нялёгкай, але такой неабходнай усім працы, упэўненасці ў заўтрашнім дні!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў
***
Шаноўныя аграрыі, работнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў Пастаўшчыны, дарагія ветэраны!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам! Шчыры дзякуй і нізкі паклон кожнаму за самаадданую працу. Жадаем вам спрыяльнага надвор’я на наступны сельскагаспадарчы год, моцнага здароўя, радаснага настрою, добрых перамен у жыцці.
Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама
Райкам прафсаюза работнікаў АПК

