В агрогородке Дуниловичи открылся магазин «Мечта»

Общество

Той дзень на мінулым тыдні выдаўся дажджлівым, але гэта не перашкодзіла жыхарам Дунілавіч прыйсці на адкрыццё магазіна «Мечта» па вуліцы Школьнай.

І вось дзверы гандлёвай кропкі расчыняюцца — і яе парог пераступаюць першыя пакупнікі. Раздзяліць іх радасць завіталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў і мясцовага сельскага Савета Таіса Баторы. Яны шчыра падзякавалі індывідуальнаму прадпрымальніку Марыне Іршонак за добрую справу — адкрыццё ў вёсцы магазіна — і пажадалі ёй поспехаў у прадпрымальніцтве.

В агрогородке Дуниловичи открылся магазин "Мечта"

— Я занялася ім зусім неспа­дзявана, — расказвала Марына Яўгеньеўна. — Працавала фельчарам хуткай дапамогі і вельмі рана — у 51 год — пайшла на льготную пенсію. Каб не засумавала, сын прапанаваў адкрыць у Ляхаўшчыне прыватны магазін. Што мы і зрабілі ў 2022 годзе. Пра расшырэнне ўласнай справы нават не думала. Адкрыць магазін у Дунілавічах угаварыла старшыня мясцовага сельскага Савета Таіса Баторы. Узялі памяшканне ў арэнду. Раней у ім размяшчаўся магазін Пастаўскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства, але год назад яго закрылі.

В агрогородке Дуниловичи открылся магазин "Мечта"

Варта сказаць, што Дунілавічы не абдзеленыя гандлёвым абслугоўваннем: тут працуюць чатыры магазіны: малочнага завода, ААТ «Навасёлкі-Лучай», індывідуальнага прадпрымальніка Наталлі Абуховіч, Пастаўскага філіяла аблспажыўтаварыства. Таксама рэалізуе тавары мясцовае аддзяленне паштовай сувязі. Аднак усе яны размешчаны ў цэнтры аграгарадка.

В агрогородке Дуниловичи открылся магазин "Мечта"

— Нам ісці да іх больш за два кіламетры. Для пажылых людзей гэта далекавата, таму мы вельмі задаволеныя, што ў нашым мікрараёне зноў будзе праца­ваць магазін, — дзяліўся адзін з першых пакупнікоў Генадзій Галімскі. — А які выдатны графік яго работы! З 8.00 да 20.00, без перапынку на абед і без выхадных. Калі, да таго ж, задаволяць цэны і асартымент, то будзе проста шыкоўна!

В агрогородке Дуниловичи открылся магазин "Мечта"

Тут варта сказаць, што ў гэтым мікрараёне размешчаны школа, бальніца, лясніцтва, усяго за кіламетр ад яго — пансіянат «Троіцкі».

В агрогородке Дуниловичи открылся магазин "Мечта"

Гандлёвая плошча магазіна невялікая, але яна багата запоўнена харчовымі таварамі, ёсць і невялікая група самых неабходных прамысловых. За прылавак сталі прадаўцы Вольга Леанавец і Таццяна Мельнікава. Абедзве мясцовыя, добра ведаюць лю­дзей. У першы дзень у іх было асабліва шмат работы. Не абмінаюць пакупнікі «Мечту» і ў наступныя. Усе задаволеныя яе адраджэннем.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.