380 мальчишек и девчонок собрал благотворительный праздник в Доме культуры по ул. Станкевича в Поставах

Общество

У апошнія дні года, з якім развітваемся, па ўсёй краіне праходзіць вялікая колькасць навагодніх ранішнікаў, спектакляў і іншых мерапрыемстваў для дзяцей, дорачы ім адчуванне казкі і чараўніцтва. На Пастаўшчыне адным з такіх мерапрыемстваў стала раённае дабрачыннае свята, якое сабрала ў Доме культуры па вуліцы Станкевіча ў райцэнтры 380 хлопчыкаў і дзяўчынак.

380 мальчишек и девчонок собрал благотворительный праздник в Доме культуры по ул. Станкевича в Поставах

На свята традыцыйна былі запрошаны пераможцы алімпіяд і конкурсаў даследчых работ, дзеці-сіроты і інваліды. Многія чакалі яго з вялікім нецярпеннем. Як расказала прыёмная маці Алена Касцючэнка з вёскі Заброддзе, яе чацвярым дзецям — 13-гадовай Аліне Разанавай, 14-гадовай Насці, 12-гадовай Вераніцы і 6-гадоваму Даніку Вештартам — вельмі падабаецца так званая раённая ёлка. Зборы на яе становяцца сапраўднай падзеяй. Кожны год застаюцца ў захапленні ад спектакля і ўпісаных у яго цыркавых нумароў студыі «Каскад».

380 мальчишек и девчонок собрал благотворительный праздник в Доме культуры по ул. Станкевича в Поставах

Навагодні спектакль, які рыхтуюць творчыя работнікі РДК, самадзейныя артысты і калектывы, займае цэнтральнае месца ў дабрачынным свяце. Сёлета гэта была пастаноўка па казцы «Аленький цветочек». Перад яе пачаткам прысутных у зале дзяцей, іх бацькоў і педагогаў прывітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў. Ён адкрыў сакрэт: не толькі дзеці, але і дарослыя загадваюць у Новы год жаданні, і яны датычаць нашых дзяцей. «Мы загадваем, каб вы раслі здаровымі, разумнымі, прыгожымі і добрымі», — сказаў Юрый Мікалаевіч і пажадаў, каб у сем’ях заўсёды панавалі любоў, утульнасць, радасць і дабро.

380 мальчишек и девчонок собрал благотворительный праздник в Доме культуры по ул. Станкевича в Поставах

А затым усе пагрузіліся ў па­дзеі музычнай казкі, у завяршэнне якой у зале з’явіліся Дзед Мароз са Снягуркай і павіншавалі гледачоў з надыходзячым Новым годам. Не абышлося і без салодкіх навагодніх падарункаў. Іх атрымаў кожны запрошаны на свята.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.