«Дневник профессионального самоопределения» поможет выбрать будущую профессию

Образование

Перад кожным вучнем, які заканчвае школу, абавязкова паўстаюць пытанні: кім быць? дзе вучыцца? як паступіць? Знайсці адказы на іх дапаможа «Дзённік прафесійнага самавызначэння», распрацаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Дзённік — гэта своеасаблівы навігатар у свеце прафесій. З ім можна правесці самааналіз (зразумець свае інтарэсы, здольнасці, каштоўнасці і нават улічыць стан здароўя), вывучыць свет прафесій (ад інжынераў і ўрачоў да повараў, цырульнікаў і ІТ-спецыялістаў), супаставіць свае якасці з патрабаваннямі прафесіі (наколькі яна падыходзіць характару і мэтам), а таксама скласці дакладны план ад паступлення да кар’ернага росту. Карысныя парады па гэтых пунктах утрымліваюцца ў раздзеле «Як выбраць прафесію».

"Дневник профессионального самоопределения" поможет выбрать будущую профессию

У дапаможніку змешчаны QR-код спецыялізаванага сайта для абітурыентаў Абитуриент.by, дзе можна атрымаць інфармацыю пра тое, у якіх установах адукацыі Беларусі вядзецца падрыхтоўка па выбраных спецыяльнасцях, і параўнаць свае паказчыкі пры паступленні з прахаднымі баламі мінулых гадоў. Маюцца таксама спасылкі на інтэрактыўныя даведнікі для тых, хто паступае ў каледжы Беларусі, і для выпускнікоў профільных класаў прафесійнай накіраванасці. Расказваецца, якія спецыялісты сёння асабліва запатрабаваныя ў нашай краіне і ў чым перавага рабочых прафесій. Акрамя таго, школьнікам прапануецца прайсці спецыяльна распрацаваны «ПрофіТэст», каб разабрацца ў сабе, выявіць моцныя бакі і вызначыць прафесію, якая ідэальна падыдзе канкрэтна кожнаму.

«Дзеннік прафесійнага самавызначэння» даступны для спампоўвання на сайце Міністэрства адукацыі краіны.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.