27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Его жертвами стали около 6 млн. евреев

Главное История

Ён абвешчаны ў 2005 годзе рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН. Дата выбрана невыпадкова: менавіта 27 студзеня 1945 года савецкія войскі першым вызвалілі самы вялікі гітлераўскі канцлагер Асвенцім, у якім было знішчана 1,3 мільёна чалавек.

Халакост — гэта наўмыснае і сістэматычнае праследаванне і знішчэнне ў гады Другой сусветнай вайны нямецкімі нацыстамі і калабарацыяністамі з іншых краін яўрэяў, цыганоў, славян, людзей з разумовымі і фізічнымі адхіленнямі. З гэтай мэтай у Трэцім рэйху была распрацавана спецыяльная сістэма, часткай якой сталі створаныя ў Германіі і на акупіраваных ёй тэрыторыях лагеры смерці. У іх праводзіліся жорсткія антыгуманныя медыцынскія эксперыменты, пастаянна ўдасканальвалася тэхналогія знішчэння людзей.

Ахвярамі Халакосту сталі каля 6 мільёнаў яўрэяў. Толькі на тэрыторыі Беларусі іх знішчана каля 800 тысяч.

У лагерах смерці загінулі міль­ёны савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян, прадстаўнікоў еўрапейскіх народаў.

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Его жертвами стали около 6 млн. евреев

— Не абмінулі трагічныя па­дзеі і Пастаўшчыну, якая знахо­дзілася пад акупацыяй з 2 ліпеня 1941 года па 5 ліпеня 1944-га. На тэрыторыі раёна ёсць 17 пахаванняў ахвяр фашызму, у тым ліку 4 — яўрэяў, — расказваў Аляксандр Кузняцоў. — Ахвярамі Халакосту ў Паставах і найбліжэйшых да горада вёсках стала ад 2 500 да 4 000 яўрэяў. Розныя крыніцы прыводзяць розныя лічбы. Дакладную не ўдалося ўстанавіць, бо акупанты не вялі ўліку ахвяр, а да 1944 года ўвогуле сталі знішчаць сляды сваіх зверстваў. Няшмат вядома і пра гета ў Лынтупах, дзе 22 снежня 1942 года гітлераўцы і іх прыслужнікі расстралялі каля 100 чалавек.

А вось што гаворыцца ў акце Дунілавіцкай раённай камісіі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў пра знішчэнне вязняў дунілавіцкага гета, копія якога захоўваецца ў раённым краязнаўчым музеі:

27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Его жертвами стали около 6 млн. евреевУ пачатку 1942 года немцамі было створана гета ў Дунілавічах, у якім знаходзіліся 903 яўрэі. З іх здзекаваліся, давалі на дзень 150 грамаў мукі. Людзі апухалі з голаду. Ладзілі купанні яўрэяў у халоднай вадзе. Так, у снежні 1941 года ўсё яўрэйскае насельніцтва Дунілавіч павінна было з’явіцца да будынка жандармерыі. Там людзей акружылі паліцаі і пагналі на бераг ракі Заражанкі, дзе прымушалі па шыю пагружацца ў ваду, а на бераг паўзці на жываце. Тых, хто адмаўляўся ад такога здзеку, збівалі прыкладамі. Яўрэі павінны былі насіць на грудзях і спіне жоўтую пяціканцовую зорку. За яе адсутнасць — смерць. За выхад за тэрыторыю гета — смерць. У лістападзе 1942 года пачаўся масавы расстрэл яўрэяў. 21 чысла на чатырох машынах прыехаў з Глыбокага спецыяльны атрад з 35 немцаў. Паставілі кулямёты і ноччу сталі абстрэльваць дамы гета. Калі развіднела, яго жыхароў, якія засталіся жывымі, сагналі ў хлеў. Там іх распраналі і ў адной сподняй бялізне па 3-4 чалавекі выганялі на вуліцу, дзе п’яныя немцы расстрэльвалі з аўтамата. Усяго загінула 828 чалавек.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.