Дыплома I ступені на абласной выставе-конкурсе удастоена загадчык Дома рамёстваў «Стары млын» Таццяна Петух

Культура

Дыплома I ступені на абласной выставе-конкурсе вышыўкі па сетцы «Перавіць» у намінацыі «Лепшая калекцыя артэфактаў» удастоена загадчык Дома рамёстваў «Стары млын» Таццяна Петух.

— Развіццю гэтага віду творчасці паслужыла звычайная рыбалоўная сетка, — расказвала Таццяна Мікалаеўна. — Спачатку яе цыравалі, потым сталі ўпрыгожваць рознымі ўзорамі і арнаментамі. Герб Пастаў таксама зроблены на рыбацкай сетцы. Гэтай тэхнікай я захапілася даўно. Маю цэлую калекцыю розных работ. Акрамя ўласна створаных, некаторыя набывала, некаторыя мне прывезлі ад сваіх бабуль, прабабуль мае сябры, знаёмыя.

Дыплома I ступені на абласной выставе-конкурсе удастоена загадчык Дома рамёстваў «Стары млын» Таццяна Петух

Пры падрыхтоўцы да выставы дапамаглі работнікі раённага краязнаўчага музея, дзе захоўваюцца ўнікальныя старажытныя рэчы, выкананыя ў тэхніцы «перавіць». Два пано зрабіла член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Крысціна Брэская.

Разглядаецца магчымасць уключэння тэхнікі «перавіць» у спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

Падрыхтавала Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.