Из БНТУ — в сантехники: история Юрия Каспера, который нашёл призвание в рабочей профессии

Общество

Як бы ні развіваліся найноўшыя тэхналогіі і якія вялікія надзеі людзі ні ўскладвалі б на штучны інтэлект, без рабочых прафесій не абысціся. Там, дзе патрэбныя рукі, вопыт, кемлівасць, механізмы бяссільныя. На рынку працы вельмі запатрабаваныя спецыялісты рабочых прафесій, якіх рыхтуюць у кале­джах або на курсах. У той жа час выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў не заўсёды могуць уладкавацца на работу, а знайшоўшы яе, часта расчароўваюцца ў сваім выбары.

Юрый Каспер вучыўся ў БНТУ, аднак на трэцім курсе забраў дакументы з універсітэта. Яшчэ не вызначыўся, назаўсёды або часова, але ў рабочай прафесіі праявіў сябе найлепшым чынам. 13 гадоў ён працуе слесарам-сантэхнікам УП ЖКГ, яму прысвоены найвышэйшы — пяты разрад. Начальнік участка слесараў-сантэхнікаў Алег Шырокі так характарызуе работніка:

Из БНТУ — в сантехники: история Юрия Каспера, который нашёл призвание в рабочей профессии

— У Юры толькі плюсы і ніводнага мінуса. Выдатны спецыяліст, добра разбіраецца ў рабоце водаправоднай, каналізацыйнай і ацяпляльных сістэм, любое заданне выконвае якасна. Уважлівы да людзей, адказны. Не лічыцца з часам, пры неабходнасці выходзіць на працу і ў свой выхадны.

Юрый працуе ў аварыйнай брыгадзе. У час дзяжурства прыходзіцца выяз­джаць на розныя выклікі: лопнула батарэя, пацякла труба, забілася каналізацыя і інш. Калі пачынаў працаваць ва УП ЖКГ, некаторыя кліенты ставіліся да яго з недаверам, маўляў, прыехаў малады хлопец, што ён умее? А той хутка і якасна спраўляўся з работай. І сёння многія просяць, каб на выклік прыехаў менавіта ён.

— А чым самому падабаецца справа, якой займаешся? — спыталася я ў рабочага.

— Тым, што яна карысная, сваёй працай я дапамагаю людзям вырашаць іх бытавыя пытанні. Акрамя таго, мне цікава высвятляць прычыны ўзнікнення той або іншай праблемы, разбірацца ў сучасных тэхналогіях сантэхнікі, якія зараз выкарыстоўваюцца пры ўзвядзенні новых дамоў.

У 2024 годзе Юрый Каспер прадстаўляў УП ЖКГ Пастаўскага раёна на конкурсе прафесійнага майстэрства камунальшчыкаў. У ім удзельнічала 40 работнікаў з 20 арганізацый. Юрый заняў 2-е месца ў намінацыі «Найлепшы па прафесіі слесар-сантэхнік». Хіба не паказчык высокага прафесіяналізму?

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.