К 1 марта в строю: как в Поставском районе готовят технику к весенней посевной

Сельское хозяйство

Гатоўнасць сельгастэхнікі — адзін з найважнейшых фактараў якаснага і своечасовага правядзення веснавых палявых работ і атрымання ўраджаю. Ці кіпіць гэтым часам работа ў майстэрнях гаспадарак раёна? Я пацікавілася ў галоўнага спецыяліста аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Паўла Скрыдлеўскага.

— Заўтра з галоўным дзярж­­­інспектарам  Дзмі­т­рыем Касцянём едзем у Ляхаўшчынскае аддзяленне сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра». Далучайцеся! — запрасіў нядаўна Павел Антонавіч.

Надвор’е ў той дзень выпрабоўвала вадзіцеляў ледзяным дажджом і галалёдам. Дзмітрый Касцень быў засяроджаны на дарозе, а Павел Скрыдлеўскі ўводзіў мяне ў курс справы па рамонце тэхнікі.

К 1 марта в строю: как в Поставском районе готовят технику к весенней посевной

— Работы вядуцца ў штатным рэжыме, — расказваў. — Праўда, падчас моцных маразоў, каб хутчэй запусціць рухавік, у крытыя памяшканні майстэрняў ставілі тэхніку, задзейнічаную на абслугоўванні жывёлагадоўчых ферм. Калі пацяплела, прадоўжылі рамонт трактароў і прычапных агрэгатаў. Энерганасычаных у гаспадарках раёна налічваецца больш за 80. Для 6 рамантавалі рухавікі на спецыялізаваных прадпрыемствах. 4 ужо прывезлі і паставілі. Трактары гатовыя да эксплуатацыі. Запаснымі часткамі сельгаспрадпрыемствы забяспечаныя на 80%. На іх набыццё з раённага бюджэту было выдзелена 615 тысяч рублёў. У пачатку лютага прыкладна такая сума паступіць з абласнога бюджэту.

К 1 марта в строю: как в Поставском районе готовят технику к весенней посевной

Заязджаем на тэрыторыю майстэрняў у Ляхаўшчыне — і адразу сустракаем механізатара Аляксандра Мядзвецкага. Ён першы дзень, як выйшаў з чарговага водпуску і будзе пачынаць рамонт плугоў.

— Аляксандр мае права на заслужаны адпачынак, — гаварыў галоўны інжынер СП «Дунілавічы-агра» Аляксандр Барташэвіч. — ­Удзячныя яму за тое, што не пакінуў гаспадарку. Рабочыя рукі тут заўсёды вельмі патрэбныя.

К 1 марта в строю: как в Поставском районе готовят технику к весенней посевной

Рамонт тэхнікі ў гаспадарцы вядуць сваімі сіламі. Кожны механізатар стараецца, каб у гарачы час палявых работ тэхніка не падвяла. Часам трэба не проста гайку падкру­ціць, але і руку прыкласці як след, каб трактар або агрэгат працаваў як гадзіннік. У майстэрнях Георгій Зелянкевіч якраз ставіў на трактар прывезены з рамонту рухавік. Матор і паршнявую да свайго трактара перабраў Сяргей Янковіч на месцы сам. Засталося замяніць яшчэ пару дэталяў — і тэхніка да выезду ў поле гатовая. Не будзе праблем і з работай прычапнога. Маюцца новыя культыватар і сеялка. Дыскатар гатовы яшчэ з восені.

К 1 марта в строю: как в Поставском районе готовят технику к весенней посевной

Далей Аляксандр Барташэвіч знаёміць мяне з маладым хлопцам. Арцём Зелянкевіч вучыцца ў Полацкім дзяржаўным хіміка-тэхналагічным каледжы на элетрагазазваршчыка. Трэцюю вытворчую практыку праходзіць на базе СП «Дунілавічы-агра». Работай хлопца ў гаспадарцы задаволеныя.

— Механізатарам працуе бацька, і я з дзяцінства цікаўлюся тэхнікай, — расказваў Арцём. — Прафесія, якую выбраў, запатрабаваная. Мне пашанцавала на вопытнага настаўніка — Дзмітрыя Латышонка. Падчас кожнай практыкі ён ахвотна дзяліўся са мной усімі тонкасцямі зварачных работ.

Згодна з графікам, зацверджаным камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, пасяўная тэхніка павінна быць гатовая к 1 сакавіка, корманарыхтоўчая — к 1 мая, зернеўборачная — к 1 чэрвеня.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.