Награда за слаженную работу: Лынтупское лесничество в тройке лучших Витебской области

Общество

На мінулым тыдні ў абласным цэнтры адбылося пасяджэнне калегіі Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання. На ім падвялі вынікі работы за мінулы год і разгледзелі задачы на бягучы, узнагародзілі найлепшыя калектывы лясгасаў і лясніцтваў. Лынступскаму ляcніцтву прысуджана 3-е месца. Адпаведны дыплом уручаны ляснічаму Рышарду Пецюлевічу. 

Лынтупскае лясніцтва — адно з найбуйнейшых у Пастаўскім лясгасе. Яно займае больш за 13 тысяч гектараў. Узначальвае калектыў Рышард Пецюлевіч. Гэта першае і адзінае месца яго работы. А прыйшоў сюды 30 гадоў назад. Пачынаў лесарубам. Скончыў Ленінградскую лесатэхнічную акадэмію і стаў ляснічым I класа. У лясніцтве заўсёды і ва ўсім поўны парадак. Калектыў працуе зладжана.

Работы ў лесе хапае круглы год. У міжсезонне асноўныя сілы скіраваны на высечкі догляду і прарэджвання, уборку захламленасці ўздоўж дарог і населеных пунктаў. Гарачая пара наступае вясной, калі пачынаецца пасадка новага лесу. Летам асаблівая ўвага — захаванню лясоў ад пажараў. Змагацца з імі сёння лягчэй: вышкі з камерамі відэаназірання дазваляюць заўва­жыць ачаг узгарання на пачатковым этапе, што садзейнічае хуткай яго лакалізацыі.

Награда за слаженную работу: Лынтупское лесничество в тройке лучших Витебской области

— Лясному фонду заўсёды ўдзялялася вялікая ўвага, — гаварыў Рышард Пецюлевіч. — Апошнім часам эфектыўнай рабоце спрыяюць найноўшыя тэхналогіі, сучасная тэхніка, інвестыцыі. На дзялянках догляду выкарыстоўваюцца бензакосы, кустарэзы. На нарыхтоўцы, пагрузцы драўніны — маніпулятары, харвестары і фарвардары.

За мінулы год Лынтупскім лясніцтвам нарыхтавана больш за 28 тысяч кубічных метраў драўніны. Малады лес пасаджаны амаль на 8,5 гектара. Практычна ўсе дрэўцы прыжыліся. За ўсімі лічбамі — гаспадарчы падыход, высокі прафесіяналізм ляснічага. Першыя тры гады саджанцы патрабаюць пільнага догляду: сам па сабе лес, на жаль, не вырасце. Часам неабходна дапаўняць пасадкі. Рышад Пецюлевіч сцвярджае, што станоўчыя вынікі — заслуга ўсяго калектыву лясніцтва.

— Рышард Пецюлевіч з ліку тых кіраўнікоў, якія ўмеюць вызначыць прыярытэты, згуртаваць людзей і накіраваць сілы ў патрэбным кірунку, — гаварыў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Пастаўскага лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Ён заўсёды трымае руку на пульсе, ведае, што адбываецца на кожным участку замацаванага за ім ляснога фонду. Эфектыўнасць работы лясніцтва вызначаецца не толькі кубаметрамі нарыхтаванай драўніны, але і колькасцю пасаджанага і вырашчанага лесу, іншымі паказчыкамі.

Анна Анішкевіч
Фота даслаў Аляксандр Іванькоў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.