Елена Костюк приняла участие в масштабном республиканском форуме «Женщина и будущее деревни»

Общество

3 сакавіка ў Авальнай зале Дома ўрада прайшоў маштабны рэспубліканскі форум “Жанчына і будучыня вёскі”.

Мерапрыемства ладзілася ў межах Года беларускай жанчыны па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і пры падтрымцы аблвыканкамаў, Міністэрства культуры. На яго прыехалі найлепшыя суайчынніцы са 118 раёнаў краіны. Былі сярод іх настаўнікі, урачы, прадстаўніцы аграпрамысловага комплексу, мнагадзетныя мамы. Многія ўдзельніцы адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. У гэты дзень яны прымалі віншаванні з нагоды надыходзячага жаночага свята — 8 Сакавіка.

Адкрываючы свята і вітаючы прысутных ад імя дэпутацкага корпусу краіны, Старшыня палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка адзначыў, што гэта не проста сустрэча, а дыялог пра будучыню, пра захаванне сэрца нашай краіны — сельскіх тэрыторый. Спікер звярнуў увагу на тое, што ў кожнай удзельніцы форуму сваё цікавае жыццё, сямейная гісторыя, унікальны вопыт. А аб’ядноўвае ўсіх іх любоў да Беларусі і малой радзімы.

Елена Костюк приняла участие в масштабном республиканском форуме "Женщина и будущее деревни"

Па словах Старшыні Палаты прадстаўнікоў, задача для ўсёй вертыкалі ўлады і грамадства — стварыць такія ўмовы, у якіх жыць і працаваць у аграгарадках і іншых малых населеных пунктах будзе камфортна, перспектыўна і апраўдана. На ўраўноўванні эканамічных патэнцыялаў рэгіёнаў, зняцці дэмаграфічных, кадравых, інфрастурктурных дыспрапорцый асаблівы акцэнт зроблены і ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на пяцігодку. Магчыма, у перспектыве само паняцце “вясковая глыбінка” знікне з лексікону беларусаў, а магчымасці для прафесійнага росту і ўмовы жыцця ў сельскай мясцовасці будуць не горшыя, а можа, нават лепшыя, чым у буйных гарадах. Таму тэма вёскі, вакол якой зараз выбудоўваецца разуменне будучыні рэспублікі, прагучала і на Усебеларускім народным сходзе.

Елена Костюк приняла участие в масштабном республиканском форуме "Женщина и будущее деревни"

Сёння беларускі складаюць больш за палову занятага насельніцтва. Нашы суайчынніцы ўпэўнена дэманструюць лідарскі патэнцыял. Толькі ў Палаце прадстаўнікоў доля жанчын складае больш за 35%, што перавышае сярэднесусветны паказчык. Ігар Сергяенка сказаў, што надыходзіць час канкрэтных спраў. Кожнага на сваім рабочым месцы. Жанчыны — людзі актыўныя, здольныя аб’яднаць грамадства, знаходзіць баланс паміж традыцыямі і інавацыямі, фарміраваць ініцыятывы, якія ідуць ад зямлі і, самае галоўнае —  рэалізаваць іх на карысць краіны і малой радзімы. Будучыня вёскі — у жаночых руках, упэўнены спікер.



Ігар Сергяенка, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

— Сённяшні форум — гэта нагода яшчэ раз падкрэсліць адносіны ўлады да жанчын, якія жывуць і працуюць у сельскай мясцовасці. Мы арганізавалі ўшаноўванне, падзякавалі за працу, актыўную жыццёвую пазіцыю. Пачулі пытанні і пажаданні ў адрас дэпутацкага корпусу. Аказваецца, думаем і працуем фактычна ў адным кірунку: як жыццё ў вёсцы зрабіць цікавым, камфортным, каб там умовы не адрозніваліся ад гарадскіх, каб людзі не пакідалі вёску і там затрымлівалася моладзь.



Пастаўшчыну на форуме прадстаўляла галоўны аграном ААТ “Навасёлкі-Лучай” Алена Касцюк.

Алена Іосіфаўна добра ведае жыццё ў вёсцы і ўносіць важкі ўклад у яе развіццё. З ранняй вясны і да глыбокай восені галоўнага агранома рэдка можна застаць у кабінеце — яна пастаянна на палях і лугах. Па мясцовасці арыентуецца без навігатара, кожнага работніка ведае пайменна. Сельскагаспадарчыя работы змяняюць адна другую: вясенняя пасяўная, нарыхтоўка кармоў, уборка збожжавых, сяўба азімых. І пра кожны этап клапоціцца аграном.

—Год на год не падобны, — не раз чула ад Алены Іосіфаўны. — Часта свае непрыемныя сюрпрызы падносіць надвор’е. І да іх трэба быць гатовымі, карэкціраваць напрацаваныя гадамі тэхналогіі. У нашай гаспадарцы ёсць усе ўмовы для работы, ёсць з чым і з кім працаваць. Дырэктар сельгаспрадпрыемства Юрый Шымчык — энтузіяст, наватар. Мы пастаянна спрабуем штосьці новае. Складальнікаў поспеху ў дзейнасці гаспадаркі шмат: дастатковая колькасці ўдабрэнняў, сродкаў аховы раслін, сучасная тэхніка. І, вядома, калектыўная праца.

Елена Костюк приняла участие в масштабном республиканском форуме "Женщина и будущее деревни"

Хоць земляробства ў паўночным рэгіёне і лічыцца рызыкоўным, у ААТ “Навасёлкі-Лучай” з году ў год дабіваюцца высокіх намалотаў. І ў гэтым вялікая заслуга Алены Касцюк — добрасумленнага, адказнага спецыяліста, які пастаянна павышае свой прафесійны ўзровень, а атрыманыя веды паспяхова прымяняе на практыцы.

Сельская гаспадарка трымаецца на працавітых людзях. Галоўны аграном ААТ “Навасёлкі-Лучай” з іх кагорты. Для Алены Касцюк праца на зямлі стала неад’емнай часткай жыцця. За важкі ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці ў 2022 годзе яна ўдастоена Падзякі Прэм’ер-міністра Беларусі, у 2024-м узнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”, ёй прысуджана ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны-2024”.

—У Авальнай зале Дома ўрада панавала святочная атмасфера, — дзялілася ўражаннямі ад форуму Алена Іосіфаўна. — Мноства кветак, цёплы прыём стваралі ўрачыстую атмасферу. У фае была арганізавана выстава «Пяшчота зямлі беларускай у жаночых далонях». Форум стаў унікальнай пляцоўкай для абмену ведамі і вопытам, абмеркавання самых надзённых пытанняў. Цікава было пачуць, як развіваюцца аграгарадкі ў іншых абласцях Беларусі. У нашых Навасёлках людзі жывуць у дамах з усімі выгодамі. Тут развітая інфраструктура, у вытворчасці прадукцыі прымяняюцца сучасныя тэхналогіі. Таму ў гаспадарцы працуе нямала маладых спецыялістаў, механізатараў, жывёлаводаў. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства шмат робіць для адраджэння вёскі. І тым не менш тэма яе будучыні актуальная.

Елена Костюк приняла участие в масштабном республиканском форуме "Женщина и будущее деревни"

Уважліва слухала Ігара Сергяенку, які падкрэсліў вялікую ролю жанчын у захаванні і развіцці беларускай вёскі, дасягненнях у розных галінах. Ігар Пятровіч напомніў словы Прэзідэнта, што карані беларусаў — і духоўныя, і матэрыяльныя — ідуць з вёскі. Цікава было пачуць ад старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Івана Маркевіча пра вынікі работы сельскай гаспадаркі і задачы аграрыяў на новую пяцігодку. Мелі магчымасць выступіць і прадстаўніцы ад кожнай вобласці. Усе ахвотныя задавалі дэпутатам пытанні. Жанчыны цікавіліся тэмай захавання культурнай спадчыны, стварэннем медыяпраектаў для папулярызацыі ладу жыцця сельскай жанчыны і іншымі тэмамі. Яркія ўражанні засталіся ад канцэртнай праграмы і экскурсіі па Палацы Незалежнасці, якую правяла Наталля Эйсмант. Удзельніцы пасябравалі паміж сабой і, ад’язджаючы дадому, развітваліся як блізкія сяброўкі.

Лічу, што такія сустрэчы вельмі патрэбныя. Яны ў чарговы раз пацвярджаюць, што сельскія жанчыны — сапраўдная сіла. Мяркую пра гэта і па прадстаўніцах нашай гаспадаркі. Паспяхова спраўляюцца са сваімі абавязкамі галоўныя спецыялісты: заатэхнік Вольга Рогава, бухгалтар Таццяна Мядзелка, інспектар аддзела кадраў Вераніка Лібоза, загадчыцы МТФ Таццяна Жахоўская, Ірына Вайткевіч. Высокіх надояў дабіваюцца аператары машыннага даення Алена Крук, якая па выніках работы за мінулы год удастоена ганаровага звання “Чалавек года Пастаўшчыны”, Валянціна Сафронава, Вольга Арлоўская, Вольга Гаспаровіч, Вольга Дзідзевіч. Добра прыбываюць у вазе цяляты, якіх даглядаюць Таццяна Шакола, Зоя Кухальская, Іраіда Саўчук, Галіна Буяліч, Ніна Хоміч і іншыя. Менавіта ў руках такіх нястомных працаўніц будучыня вёскі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.