Горячий обед для хлебороба: как кормят аграриев в «Дуниловичах-агро»

Важное Сельское хозяйство

Нягледзячы на пераменлівае надвор’е, аграрыі не збаўляюць тэмпаў на сяўбе яравых зерневых і зернебабовых, падкормцы азімых, іншых работах. А каб яны спорыліся, працаўнікам патрэбна рацыянальнае харчаванне.

Сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра» — адно з найбольшых па плошчы сельгас­угоддзяў у раёне. На веснавых палявых работах мясцовым хлебаробам значную дапамогу аказваюць механізатары малочнага завода. Усе задзейнічаныя ў полі з дня старту пасяўной забяспечаны гарачым харчаванне і падвячоркамі.

У сераду повар Марына Васільева з раніцы прыгатавала больш за 30 порцый баршчу, катлет з грэцкай кашай. Расклала абеды ў тэрмасы, запакавала хлеб, неабходны посуд. Вадзіцель Радзівон Мішута з раздатчыцай абедаў Рэяй Васінай загрузілі ўсё ў машыну і адправіліся ў поле, дзе механізатары рыхтавалі глебу, сеялі пшаніцу. Тэхніка раскідана па палях, таму за дзень машына з абедамі праязджае не адзін дзясятак кіламетраў.

Горячий обед для хлебороба: как кормят аграриев в «Дуниловичах-агро»

У сталовую прыйшлі тыя, хто рамантуе тэхніку ў майстэрнях. Накарміўшы іх, Марына памыла посуд і чакала прыходу яшчэ некалькіх чалавек з фермы. Раскладвала ім падвячоркі.

— Пакуль працуе толькі наша сталовая, — гаварыла повар. — Пачнецца пашавы перыяд — будзем карміць пастухоў. Тады распачне работу і сталовая ў Ляхаўшчыне.

Прадукты для прыгатавання страў СП «Дунілавічы-агра» набывае ў магазіне малочнага завода. Меню повар складае сама. Яно разнастайнае. Усё стараецца прыгатаваць смачна. Працуе Марына Васільева пяты сезон па дагаворы з 1 красавіка па 1 лістапада. Сёлета вясна на дунілавіцкія землі прыйшла раней, а разам з ёй распачала работу і повар.

Смачны гарачы абед, свое­часова дастаўлены ў поле, — гэта не проста сацыяльная гарантыя, гэта павага да працы аграрыяў. Таму пытанне харчавання хлебаробаў пастаянна знаходзіцца на кантролі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, спецыялістаў райЦГЭ.

Летась у дунілавіцкай сталовай абнавілі посуд, дакупілі неабходны кухонны інвентар.

Гутарыла з Марынай Васіль­евай — і разумела: не маю права марнаваць яе час, бо повару неабходна рабіць нарыхтоўкі на наступны дзень.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.