Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»

Культура

У пятніцу ў раённым выканаўчым камітэце адбылася творчая сустрэча «Крыніца натхнення — Пастаўшчына». На ёй наш зямляк, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Капылоў прэзентаваў сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я».

Сустрэча сабрала шмат прыхільнікаў роднага слова і знаўцаў гісторыі пастаўскага краю: работнікаў цэнтральнай раённай і дзіцячай бібліятэк, раённага краязнаўчага музея, настаўнікаў і вучняў гарадскіх і сельскіх школ, удзельнікаў аматарскага літаратурнага аб’яднання «Світанак» пры Цэнтры культуры і народнай творчасці раёна і інш. Пачалася яна ў фае райвыканкама, дзе была арганізавана выстава «Зямля, што нам дадзена лёсам», падрыхтаваная аддзелам краязнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна сумесна з пастаўскімі бібліятэкарамі.

Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»

— Наш аддзел збірае краязнаўчую інфармацыю па ўсіх раёнах Віцебшчыны, — расказвала яго загадчык Ларыса Рагачова. — Яна ў розным выглядзе. Перш за ўсё гэта кнігі. На выставе вы можаце бачыць выданні, якія ёсць у фондах абласной бібліятэкі, але іх няма ў пастаўскай раённай, а таксама тыя, што маюцца ў вашай бібліятэцы і няма ў нас. Яны распавядаюць пра Пастаўшчыну ў гістарычнай рэтраспектыве, пра Віцебшчыну і ўтрымліваюць спасылкі на ваш рэгіён. Акрамя таго, тут прадстаўлены кнігі нашых літаратуразнаўцаў, некаторыя з якіх нарадзіліся ў Пастаўскім раёне, выданні пра навукоўцаў — ураджэнцаў вобласці, сярод якіх таксама ёсць вашы землякі.

Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»

Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»

Пачэснае месца на выставе заняла кніга Ігара Капылова «Беларуская мова: ад А да Я», прэзентацыя якой адбылася ў малой зале пасяджэнняў.

Вітаючы ўдзельнікаў творчай сустрэчы, начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Лойка адзначыла: прадстаўленне выдання — асаблівая падзея для кожнага жыхара раёна. Пастаўчане ганарацца тым, што менавіта наш край узгадаваў такога глыбокага даследчыка і руплівага захавальніка роднага слова, як Ігар Лявонавіч. Яго праца — даніна павагі нашым караням і важкі ўклад у скарбніцу нацыянальнай культуры.

Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»

— Сімвалічна, што кніга прадстаўляецца ў рамках акцыі «Паставы — культурная сталіца Беларусі-2026», — працягвала Ірына Францаўна. — Яна становіцца яшчэ адным трывалым мостам паміж мінулым і будучыняй, малой радзімай і вялікай навукай.

Аўтару выступоўца пажадала невычэрпнага натхнення, а ўсім прысутным — прыемных адкрыццяў і гордасці за нашу агульную спадчыну.

Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»

Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»

Затым слова перадалі Ігару Капылову, які прызнаўся, што заўсёды з вялікай радасцю прыязджае на малую радзіму. Яна дае сілы, лечыць ад прафесійнай мітусні. Адзначыў таксама, што кніга з’явілася па ініцыятыве кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з мэтай папулярызацыі роднай мовы.

Аўтар даволі падрабязна расказаў пра структуру выдання, якое мае арыгінальны змест. Пачынаецца яно з алфавіту і гісторыі кожнай літары, іх напісання з ХІ па XVI стагоддзе. Далей распавядаецца пра першыя беларускія пісьмовыя помнікі (самы старажытны з іх датуецца 1229 годам), звод законаў, кодэкс крымінальнага права, іншыя напісаныя на старабеларускай мове дакументы. Ёсць тут і першая беларуская граматыка, буквар у яго эвалюцыі, азбука для глуханямых, адметныя беларускія словы, якія не маюць адпаведнікаў у рускай мове, і шмат іншага.

Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»

Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»



Было вырашана падрыхтаваць навукова-папулярнае выданне, якое прыцягнула б увагу да беларускай мовы, было б цікавым для усіх: вучняў, студэнтаў, іх бацькоў. Яго тыраж — 2 000 экзэмпляраў, што нямала па цяперашнім часе. І з іх ужо амаль нічога не засталося. Значыць, кніга знайшла свайго чытача.

Ігар Капылоў



Адзін экзэмпляр кнігі Ігар Капылоў падарыў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Са сталіцы ён прывёз таксама Падзяку аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, якую ўручыў кіраўніку аматарскага літаб’яднання «Світанак» Марыне Кавалёнак за значны асабісты ўклад у арганізацыю, каардынацыю і папулярызацыю літаратурнай творчасці мясцовых паэтаў. Марына Адамаўна ў сваю чаргу расказала пра аб’яднанне і яго дасягненні, парадавала прысутных вершам уласнага сачынення. Свае вершы прачыталі і іншыя «світанкаўцы»: Вольга Лісіцкая, Валянціна Гірвель, Таццяна Куцуха, Наталія Карнілава. Яшчэ адзін вядомы на Пастаўшчыне паэт і краязнавец — Ігар Пракаповіч — расказаў пра дзейнасць па вывучэнні роднага краю і выдадзеныя ім кнігі.

Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»

Ігар Капылоў прэзентаваў на Пастаўшчыне сваю новую кнігу «Беларуская мова: ад А да Я»

— Тое, што сёння мы сабраліся ў раённым выканаўчым камітэце і тут прысутнічае кіраўніцтва раёна, сведчыць пра ўзровень стаўлення на Пастаўшчыне да гісторыка-культурных каштоўнасцей, — адзначыў напрыканцы сустрэчы паплечнік Ігара Капылова, які прыехаў разам з ім, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Бараноўскі.

Ён перадаў раённай бібліятэцы сваю манаграфію «Віцебшчына ў дзяржаўна-тэрытарыяльным уладкаванні Савецкай Беларусі (1919—1924 гг.)».

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.