«Я люблю технику»: 20 лет на службе в госпитале — история старшего прапорщика Виталия Вербицкого

Общество

Вадзіцель, тэхнік і начальнік — так кажа пра сябе старшы тэхнік групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння 1-га ваеннага шпіталя органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь старшы прапаршчык Віталій Вярбіцкі.

У ліпені споўніцца 20 гадоў, як Віталій Бярнардавіч служыць у шпіталі. Пры яго непасрэдным удзеле добраўпарадкоўвалася тэрыторыя медустановы, узводзіліся ўсе дапаможныя памяшканні: боксы для захоўвання аўтатранспарту, пункт тэхнічнага абслугоўвання, заправачная станцыя і інш. А сёння гэта немалая гаспадарка дзякуючы яму падтрымліваецца ў належным стане.

Сам я мясцовы, — расказваў падчас нашай сустрэчы мужчына. — І хоць вырас побач з ваеннымі гарадкамі, пра пагоны не марыў. Пасля школы скончыў Пастаўскі прафесійны ліцэй па спецыяльнасці «Майстар сельскагаспадарчай вытворчасці» і быў размеркаваны ў райаграсэрвіс. Адпрацаваў усяго тыдзень — і прызвалі ў армію. Тэрміновую службу выпала праходзіць у шпіталі. Звольніўшыся ў запас, уладкаваўся вадзіцелем ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. А праз паўгода падпісаў кантракт з асобным авіяцыйным атрадам, стаў вадзіцелем каменданцкай роты. Калі кантракт закончыўся, перавёўся на вадзіцельскую пасаду ў шпіталь.

«Я люблю технику»: 20 лет на службе в госпитале — история старшего прапорщика Виталия Вербицкого

За гады, праведзеныя за баранкай транспарту медустановы, Віталій Вярбіцкі аб’ехаў усю Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь. Добра сябе зарэкамендаваў і праз некаторы час узначаліў аўтамабільнае аддзяленне, а ў 2011-м яго назначылі старшым тэхнікам групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Паралельна з гэтым атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка.

Зараз галоўная задача мужчыны — кантроль за вадзіцелямі і тэхнічнай спраўнасцю аўтатранспарту, яго абслугоўванне і рамонт. У парку як спецыяльныя машыны: «хуткія», рэанімабіль, перасоўныя комплексы «Пульмаскан», стаматалагічны цэнтр, так і звычайныя: самазвал, крыты грузавік, трактар, УАЗ. Рамантуе іх Віталій Бярнардавіч разам з вадзіцелямі, а калі ўзнікае неабходнасць, сам сядае за руль.

Праца Віталія Вярбіцкага, акрамя шматлікіх грамат і падзяк, адзначана медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені. Старшы прапаршчык карыстаецца заслужаным аўтарытэтам у калектыве і з’яўляецца прыкладам для сына-
васьмікласніка, які, гледзячы на бацьку, загарэўся жаданнем апрануць ваенную форму.



Мне не раз прапаноўвалі перайсці на іншыя ўчасткі ў шпіталі. Але я не захацеў, бо люблю тэхніку.

Віталій Вярбіцкі



Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.