На прошлой неделе провели на заслуженный отдых прокурора Поставского района Александра Козича

Общество

На мінулым тыдні ў райвыканкаме правялі на заслужаны адпачынак пракурора Пастаўскага раёна Аляксандра Козіча.

Падзякаваць Аляксандру Аляксандравічу за 38 гадоў службы на ніве забеспячэння верхавенства права, абароны правоў грамадзян і інтарэсаў дзяржавы прыехаў сам пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Скурат.

— Сёння мы праводзім у адстаўку не проста пракурора раёна, старшага саветніка юстыцыі, а цэлую эпоху, — гаварыў ён. — Чалавека, які прайшоў час брэжнеўскага застою, развалу Савецкага Саюза, ліхія 90-я, прыняў непасрэдны ўдзел у станаўленні маладой, суверэннай Беларусі. І пры гэтым за ўсе гэтыя гады ні разу не запляміў мундзір, не зрабіў такога, пасля чаго было б сорамна яму і яго кіраўнікам. Ён выхаваў плеяду сваіх паслядоўнікаў, якія сёння добрасумленна нясуць службу ў органах пракуратуры не толькі Віцебшчыны, але і рэспублікі, заўсёды мог падставіць плячо ў раёне.

На прошлой неделе провели на заслуженный отдых прокурора Поставского района Александра Козича

Андрэй Мікалаевіч заўважыў: рашэнне аб адстаўцы прыняў сам Аляксандр Козіч, хоць яму прапаноўвалі яшчэ паслужыць. І выказаў упэўненасць у тым, што чалавек з такім унутраным стрыжнем і падыходам да жыцця, як віноўнік урачыстасці, і на пенсіі зможа сябе рэаліза­ваць. У яго з’явіцца час для хобі і блізкіх, нарэшце — проста адпа­чыць. «Напэўна, гэта таксама нядрэнная частка жыцця. І яна, не сумняваюся, будзе рэалізавана Аляксандрам Аляксандравічам, як і ўсе гады службы, на адзнаку «выдатна», — падсумаваў выступоўца.

З пажаданнямі моцнага здароўя і ажыццяўлення планаў пад апладысменты прысутных кіраўнікоў розных службаў Пастаўшчыны ён уручыў Аляксандру Козічу Ганаровую грамату Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і грамату пракуратуры Віцебскай вобласці. Яшчэ адну Ганаровую грамату — раённага выканаўчага камітэта — са словамі падзякі Аляксандру Аляксандравічу ўручыў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік.

На прошлой неделе провели на заслуженный отдых прокурора Поставского района Александра Козича

— Я выкажу не толькі сваё, але і агульнае меркаванне: нам будзе вас не хапаць, — сказаў кіраўнік раёна, паціскаючы руку ўжо былому пракурору. — Мы працяглы час працавалі разам з вамі, і да вас заўсёды можна было звярнуцца па параду, дапамогу, падтрымку. Вы ішлі насустрач, ніколі не адмаўлялі ў дапамозе, хоць часам даводзілася прымаць вельмі складаныя рашэнні, ад якіх залежалі лёсы людзей. Вы прымалі іх мудра, нікога не крыўдзячы і не прыніжаючы. Людзі гэта ведаюць і памятаюць, таму вам ёсць чым ганарыцца.

Вельмі цёпла павіншавалі Аляксандра Козіча са знакавай падзеяй у жыцці суддзя суда Пастаўскага раёна Наталля Максімовіч і начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Куталёў. Яны пацвердзілі: віноўнік урачыстасці заўсёды дзейнічаў у інтарэсах закона, дзяржавы і людзей, працаваць з ім было лёгка і прыемна. Шчыра падзякавалі яму за вопыт і пажадалі актыўнага адпачынку, заставацца здаровым і бадзёрым.



— З 38 гадоў службы 33 я аддаў роднаму Пастаўскаму раёну, з іх 20 быў пракурорам. Сумесна з іншымі праваахоўнымі органамі, выканаўчай уладай і арганізацыямі мы рабілі важную справу, каб нашы грамадзяне жылі спакойна. Я ўдзячны ўсім за супрацоўніцтва і за тое, як сёння ўсё арганізавана. Што да калектыву, з якім развітваюся, то асновы работы ў ім закладзеныя, ёсць касцяк і традыцыі. Спадзяюся, гэтыя традыцыі будуць прадоўжаныя пры новым пракуроры, а пракуратура Пастаўскага раёна застанецца адной з найлепшых у Віцебскай вобласці.

Аляксандр Козіч



Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.