Поступление-2026 в Беларуси: кто попадет в вуз без экзаменов и ЦТ?

Важное Образование

На календары  — май. І ў 11-класнікаў школ, а таксама выпускнікоў каледжаў застаецца ўсё менш часу да паступлення ў выбраныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Але здаваць уступныя экзамены давядзецца не ўсім: некаторых прымуць без іх.

Як і летась, адораныя абітурыенты, у прыватнасці медалісты і пераможцы алімпіяд, маюць магчымасць паступіць у беларускія ВНУ без уступных іспытаў на найбольш запатрабаваныя эканомікай краіны спецыяльнасці. Іх 69, пералік і колькасць у параўнанні з мінулым годам не змяніліся. Па-ранейшаму медалістаў і выпускнікоў каледжаў з дыпломам з адзнакай прымуць без экзаменаў практычна на ўсе спецыяльнасці ў рэгіянальныя ВНУ. Выключэнне складаюць толькі «Міжнародныя адносіны», «Міжнароднае права», «Правазнаўства», «Эканамічнае права», «Дзяржаўнае кіраванне і права», «Усходазнаўства», медыцынскія спецыяльнасці, а таксама тыя, дысцыплінамі профільных іспытаў якіх з’яўляюцца творчасць, фізічная культура і спорт.

Поступление-2026 в Беларуси: кто попадет в вуз без экзаменов и ЦТ?

Захавана магчымасць прыёму без уступных іспытаў выпускнікоў ліцэяў пры ВНУ. Але яны могуць быць залічаны туды толькі пры ўмове высокай паспяховасці: па профільных прадметах трэба мець адзнаку не ніжэйшую за 9 балаў, па астатніх — не ніжэйшую за 8 балаў. Без здачы экзаменаў залічаць на шэраг запатрабаваных спецыяльнасцей і выпускнікоў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Для гэтага ім неабходна атрымаць рэкамендацыю назіральнага савета НДТП і прайсці адпаведную гутарку ў ВНУ.

Паступіць па выніках гутаркі ва ўстановы вышэйшай адукацыі могуць выпускнікі профільных класаў прафесійнай накіраванасці. Патрабаванні для іх — наяўнасць у атэстаце адзнак не ніжэйшых за 8 балаў па профільных прадметах і не ніжэйшых за 7 балаў — па ўсіх астатніх. Акрамя таго, такім абітурыентам трэба мець рэкамендацыі педагагічнага савета.

Што да абітурыентаў, якія паступаюць па мэтавым накіраванні, то для іх у білетах па фізіцы, матэматыцы, хіміі і біялогіі з’явіцца практычная частка. Таксама сёлета вызначаць конкурсную сітуацыю пры паступленні мэтавікоў, каб падтрымаць найбольш падрыхтаваных маладых людзей. Калі ж конкурс сярод іх не адбудзецца, вылучаныя мэтавыя месцы перададуць на агульны конкурс.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.