Витебский театр «Лялька» показал в Поставах спектакль «Осторожно, Соня!»

Важное Культура

Мост паміж сталіцамі перакінулі з Віцебска у культурную сталіцу Беларусі-2026 — Паставы — артысты беларускага тэатра «Лялька» з абласнога цэнтра. 19 мая яны завіталі да нас з камедыйным спектаклем-практыкумам для дзяцей «Асцярожна, Соня!» па творы вядомага сучаснага пісьменніка Андрэя Усачова.

Витебский театр «Лялька» показал в Поставах спектакль «Осторожно, Соня!»

Зусім нядаўна гэты легендарны тэатр, які мае ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь», адзначыў 40-гадовы юбілей. За чатыры дзесяцігоддзі ён аб’ехаў з гастролямі паўсвету, атрымаў дзясяткі прэстыжных узнагарод і міжнароднае прызнанне. І ўвесь багаж прызнання, фантазіі і вопыту прывёз у Паставы. Свой візіт віцебскія лялечнікі ператварылі ў сучасны інтэрактыўны фестываль, які аб’яднаў сцэнічнае майстэрства і яркі вулічны перформанс.

Витебский театр «Лялька» показал в Поставах спектакль «Осторожно, Соня!»

Маленькіх гледачоў — выхаванцаў дзіцячых садоў і вучняў пачатковых класаў школ горада, для якіх пастаноўка была бясплатнай — артысты сустракалі перад уваходам у раённы Дом культуры. Клоўны ў яркіх касцюмах, адзін з іх — на хадулях, здалёк прыцягвалі ўвагу дзяцей і рады былі з кожным павітацца. Тут жа вясёлым брэхам заяўляў пра сваю прысутнасць вялізны сабака-лялька Камандор, даючы дзецям сябе пагладзіць. У фае дашкольнікаў і пачаткоўцаў чакалі Беласнежка з прызамі (іх можна было атрымаць, адказаўшы на яе пытанні) і Графіня з запрэжанай тройкай коней карэтай, якая праводзіла майстар-клас па лялькаваджэнні.

Витебский театр «Лялька» показал в Поставах спектакль «Осторожно, Соня!»

Не менш захапіла малых і галоўная дзея — спектакль пра сабачку Соню, якога гаспадар штодзень пакідае дома аднаго, адпраўляючыся на працу. Дзеці сталі непасрэднымі ўдзельнікамі пастаноўкі, папярэджваючы гарэзлівае шчаня воклічамі «Асцярожна, Соня!» кожны раз, калі яно трапляла ў небяспечную сітуацыю. Тым самым у гульнявой форме прыгадалі і замацавалі правілы бяспекі, навучыліся культуры адказных паводзін. А яшчэ палепшылі веданне беларускай мовы, на якой пастаўлены спектакль.

Витебский театр «Лялька» показал в Поставах спектакль «Осторожно, Соня!»

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.