«Вместо штрафа — воздушный шарик»: в Поставах работники ГАИ и ЦРБ напомнили родителям о безопасности детей

Безопасность

У мінулую пятніцу пасля абеду насупраць гасцініцы па вуліцы Савецкай у Паставах супрацоўнікі аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі РАУС спынялі амаль усе аўтамабілі, якія праязджалі міма. Але не з прычыны дапушчаных вадзіцелямі парушэнняў правілаў дарожнага руху, а каб разам з медыкамі нагадаць гараджанам правілы бяспекі.

Ініцыятарам акцыі выступіла цэнтральная раённая бальніца.

«Вместо штрафа — воздушный шарик»: в Поставах работники ГАИ и ЦРБ напомнили родителям о безопасности детей

— Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей і ў сувязі з пачаткам летніх канікул у школьнікаў мы вырашылі акцэнтаваць увагу бацькоў на бяспецы непаўналетніх. А паколькі гэта паняцце даволі шырокае — яно ўключае ў сябе бяспеку дома, на вуліцы, вадаёмах і ў іншых месцах, — прапанавалі райЦГЭ і РАУС падключыцца да нашай ініцыятывы, — расказвала фельчар аддзялення прафілактыкі УАЗ «Пастаўская ЦРБ» Юлія Дзісько.

Разам з памочнікам урача-эпідэміёлага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Вікторыяй Баль яна раздавала вадзіцелям і пасажырам падрыхтаваныя інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы — памяткі і паштоўкі — адпаведнага зместу. Калі ў машыне былі дзеці, дарыла ім паветраныя шарыкі. Свае памяткі ўручалі кожнаму аўтааматару і дзяржаўтаінспектары. Пры гэтым нагадвалі ім пра неабходнасць быць уважлівымі на дарозе і не забываць уключаць па 5 чэрвеня падчас руху блізкае святло фар.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.