Дарагія пастаўчане!
Лічаныя дні застаюцца да адкрыцця XXXV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі. Сёлета гэта падзея мае для нас выключнае значэнне, бо Паставы з гонарам нясуць высокі статус культурнай сталіцы нашай краіны.
У дні фестывалю горад аб’яднае шматлікіх прыхільнікаў народнага мастацтва і творчыя дэлегацыі, якія прыедуць падтрымаць свята як з розных рэгіёнаў Беларусі, так і з-за мяжы. Тут кожны зможа адчуць неверагодную сілу і прыгажосць сапраўднага жывога інструментальнага гучання.
Шчыра запрашаю кожнага з вас стаць часткай музычнага форуму! Давайце разам, па-пастаўску цёпла і гасцінна, сустрэнем нашых гасцей, падтрымаем народныя таленты і яшчэ раз пакажам, як на нашай зямлі шануюць і любяць нацыянальныя традыцыі.
Да сустрэчы на фестывальных пляцоўках!
Станіслаў Чымбург, намеснік старшыні Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта

