Кветкі, парадак і ганаровыя шыльды: у Навасёлках узнагародзілі гаспадароў найлепшых падворкаў

Общество

Аграгарадок Навасёлкі сустракае гасцей чысцінёй, акуратнымі вуліцамі і яркімі кветнікамі. Дзякуючы сумесным намаганням мясцовай улады і неабыякавых жыхароў населены пункт штогод становіцца больш утульным. Падчас урачыстага падвя­дзення вынікаў работы ААТ «Навасёлкі-Лучай» за першае паўгоддзе не абмінулі ўвагай тых, хто сваёй працай робіць родны край прыгажэйшым, — гаспадароў найлепшых падворкаў.

Старшыня Навасёлкаўскага сельвыканкама Дзіяна Пякарская выказала шчырую ўдзячнасць жыхарам за іх працавітасць, эстэтычны густ, сапраўдную любоў да роднай зямлі і ўручыла ганаровыя шыльды «Дом узорнага парадку» сем’ям Казенка, Шчэрба, Шапель і Кажуковых з Навасёлак, а таксама сям’і Пяткевіч з Лучая.

Кветкі, парадак і ганаровыя шыльды: у Навасёлках узнагародзілі гаспадароў найлепшых падворкаў

З ранняй вясны да позняй восені на падворках гэтых гаспадароў кіпіць жыццё. Тут загадзя плануюць кожны куток. Трава заўсёды своечасова скошана, а сцежкі чыста падмецены. Нават гаспадарчы інвентар і дровы складзены так акуратна, што кожная рэч мае сваё нязменнае месца.

Самі гаспадары прызнаюцца, што ствараюць прыга­жосць не дзеля ўзнагарод, а для душы. Аднак прыкметныя таблічкі на іх дамах стануць добрым прыкладам для суседзяў, нагадваючы, што парадак пачынаецца з кожнага з нас. Магчыма, гледзячы на дагледжаныя падворкі, іншым таксама захочацца зрабіць свой участак больш прывабным.

Дзіяна Пякарская выказала падзяку дырэктару ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрыю Шымчыку, яго калектыву, а таксама работнікам усіх арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета, старэйшынам вёсак і дэпутатам за пастаянную падтрымку ў добраўпарадкаванні тэрыторыі.

— Добраўпарадкаванне — гэта бесперапынны працэс, — падкрэсліла Дзіяна Пякарская. — Мы рэгулярна праводзім суботнікі, прыво­дзім у парадак месцы агульнага карыстання, зялёныя зоны. Сельвыканкам заўсёды гатовы падтрымаць ініцыятывы грамадзян, якія імкнуцца зрабіць сваю малую радзіму больш утульнай і прыгожай.

Навасёлкі — яркі прыклад таго, як любоў да роднага краю ператвараецца ў рэальныя справы. Тут не чакаюць перамен да лепшага, а ствараюць іх уласнымі рукамі, даказваючы, што прыгажосць і парадак — гэта не толькі знешні выгляд сядзібы, але і паказчык высокай культуры жыцця, павагі да сваіх каранёў і адказнасці за будучыню сваёй зямлі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.