Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Общество

Кажуць, што прыгажосць уратуе свет. Але мала хто задумваецца, што яна нараджаецца з вялікай любові, цярпення і штодзённай нястомнай працы. У гэтым у чарговы раз пераканаліся члены камісіі штогадовага раённага агляду-конкурсу «Найлепшае падвор’е сярод грамадзян пажылога ўзросту», які традыцыйна арганізуе Пастаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Багацце фарбаў і пахаў

У адзін з дзён я мела ўнікальную магчымасць разам з прадстаўнікамі ТЦСАН наведаць некаторых удзельнікаў конкурсу. Маршрут быў насычаным, а ўражанні — незабыўныя. Кожны адрас сустракаў нас сапраўднай казкай.  Якія толькі кветкі мы ні пабачылі! Побач з традыцыйнымі аксаміткамі, касачамі, сальвіямі пышна цвітуць экзатычныя ружы, мудрагелістыя клемацісы, гартэнзіі самых розных адценняў і нават юкі. Здаецца, што гаспадары веда­юць сакрэтны рэцэпт, дзякуючы якому кожная расліна аддзячвае ім за клопат буйным цветам.

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Першы прыпынак — у вёсцы Валкі на падвор’і Тамары Якубоўскай. Гаспадыня сустракае нас з праўнучкай Іванкай, якая тут жа бярэ на сябе ролю экскурсавода і захапляльна расказвае, якія кветкі вырошчвае прабабуля. Рознакаляровыя флоксы, пышныя гартэнзіі, каралеўскія лілеі. Дагледжаныя градкі з агароднінай і клумбы патрабуюць штодзённага клопату і сіл.

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Такая ж прыгажосць і ў суседкі Якубоўскіх — Ганны Сырапяткі.

— Кветкі — гэта мая радасць і лекі ад усіх хвароб, — прызнаецца гаспадыня.

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

У Норыцы вялікі падворак Фаіны Альхімёнак і Антанаса Юркявічуса ўразіў не толькі фларыстычным дызайнам, але і сумеснай сямейнай творчасцю. Старыя рэчы, якія, здавалася б, ужо адслужылі свой век, у руках Антанаса атрымалі другое жыццё. Звычайныя калоды ператварыліся ў казачных персанажаў, старыя колы сталі асновай для арыгінальных кветкавых кампазіцый, а ў садку ўтульна размясціліся дэкаратыўныя вырабы.

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

— Ідэі мае, — расказвала Фаіна Андрэеўна. — А ўмелыя рукі гаспадара ператвараюць звычайныя матэрыялы ў казачныя фігуры, дэкаратыўныя ўпрыгожванні і ўтульныя месцы для адпачынку.

Двор гэтых гаспадароў — яскравы прыклад таго, як дзякуючы фантазіі і працавітасці ўсё навокал набывае непаўторны каларыт.

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Жыхарцы Варапаева Аляксандры Казлоўскай у наступным годзе споўніцца 90 гадоў. Здароўе ўжо падводзіць, але жанчына з самага дзяцінства любіць кветкі і па магчымасці займаецца імі і цяпер. Вока радуюць пышныя лілеі, ужо зацвітаюць хрызантэмы. На яе панадворку пануе неверагодная ўтульнасць.

Сапраўдны батанічны сад у дварах Вольгі Руткоўскай і Люцыі Мацур, якія пражываюць у Варапаеве па вуліцах Пастаўскай і Савецкай, дзе кветкавыя кампазіцыі прадуманы да дробязей.

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Парадак, які натхняе

Асобнае захапленне выклікае ўзорны парадак: акуратна скошаныя газоны, ідэальна дагле­джаныя дэкаратыўныя і пладовыя кусты, роўныя садовыя дарожкі — усё гэта сведчыць аб высокай культуры быту нашых землякоў. Гэта не проста навя­дзенне бляску к прыезду гасцей, а сапраўдны стыль жыцця, дзе павага да роднай зямлі стаіць на першым месцы. Гледзячы на гэтых энергічных, прыветных людзей, нават не верыш лічбам у іх пашпартах. Самі пажылыя з усмешкай кажуць, што праца на зямлі іх не стамляе, а, наадварот, дадае энергіі і падаўжае маладосць. Гэта іх крыніца натхнення.

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Жители Поставского района принимают участие в конкурсе на лучшее подворье

Сваім прыкладам яны даказваюць, што і ў шаноўным узросце можна займацца творчасцю. Яны не сядзяць склаўшы рукі, а штодня робяць свой дом, а значыць, і наш край яшчэ прыгажэйшым. Колькі працы ўкла­дзена ў кожны метр зямлі! Гэтая праца заслугоўвае самай глыбокай павагі і нізкага паклону.

 

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.