Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Общество

Ёсць народная мудрасць: народ, які не памятае сваіх продкаў, не мае будучыні. Нашы адносіны да памерлых — люстэрка нашай душы, маральнасці і культуры. Навядзенне парадку на могілках — не проста абавязак, а даніна павагі тым, хто нас выхоўваў і пакінуў нам у спадчыну гэтую зямлю.

Чыя зона адказнасці?

Тэму добраўпарадкавання месцаў пахавання на старонках газеты я падымала не раз. Але дастукацца да сумлення некаторых грамадзян так і не ўдалося. Асабліва непрывабны выгляд могілкі маюць летам, бо цёплае надвор’е і дажджы спрыяюць росту травы і пустазелля. І калі на невялікіх вясковых пагостах людзі імкнуцца падтрымлі­ваць чысціню, то гарадскія ў Кашыцах, Шурпіках, па вуліцы Ціхай у райцэнтры навяваюць сум і напаўняюць сэрца болем: старыя пахіленыя крыжы, густыя зараснікі кустоўя і бур’ян у рост чалавека. На некаторых пахаваннях ужо немагчыма прачытаць ні імёнаў, ні дат. Адказнасць за гэта месца нясуць родныя памерлых або тыя, хто з самага пачатку ўзяў на сябе арганізацыю пахавання.

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Часта чую, як сваякі спасылаюцца на заня­тасць. Канешне, сучасны рытм жыцця вельмі імклівы. Але ці з’яўляецца гэта апраўданнем? Многія месцы вечнага спачыну нашых землякоў, якія калісьці працавалі на карысць роднага краю, сёння выглядаюць цалкам закінутымі. Кажуць, чалавек жыве да таго часу, пакуль жыве памяць пра яго. На жаль, на некаторых магілах гэта памяць зарастае пустазеллем. І, хутчэй за ўсё, іх няма каму даглядаць з той прычыны, што блізкія таксама памерлі або з’ехалі далёка за межы раёна. Некаторыя лічаць, што добраўпарадкаваннем павінна займацца мясцовая ўлада або камунальная служба. Аднак ці справядліва перакла­даць усю адказнасць на іх плечы? Сельвыканкамы і камунальнікі рэгулярна ачышчаюць цэнтральныя праходы могілак, выво­зяць смецце, рамантуюць агароджы. Зазірнуць у кожны куток яны фізічна не ў сілах.

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Нядаўна наведалася на могілкі па вуліцы Ціхай. Траву там, дзе магчыма, скасілі работнікі УП ЖКГ. А вось тыя магілы, на якіх стаяць агароджы, зараслі кустоўем. Пра тое, што агароджы трэба зно­сіць, пастаянна гавораць святары. Ды толькі, як кажуць, воз і сёння там.

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Звярнула ўвагу, што каля гэтых могілак ёсць толькі адно месца для смецця. Але не насіць жа яго з аднаго канца ў іншы? Таму, напэўна, УП ЖКГ варта падумаць пра абуладкаванне яшчэ некалькіх пляцовак.

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Калі ёсць ініцыятыва

Добраўпарадкаванне могілак — сфера, дзе немагчыма абысціся без ініцыятывы саміх грамадзян. Важна разумець, што прыбіраць трэба не толькі на магілах сваёй сям’і, але і звяртаць увагу на суседнія занядбаныя пахаванні. Каб кожны з нас узяў за правіла прыбіраць хоць бы адну закінутую магілу, агульны выгляд могілак карэнным чынам змяніўся б. Раней на Радаўніцу ці перад Тройцай вяскоўцы збіраліся разам, каб прывесці ў парадак усе месцы спачыну — без падзелу на «сваё» і «чужое». Можа, варта адра­джаць гэту традыцыю?

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

У мінулым годзе я пісала пра занядбаны стан каталіцкіх могілак у Груздаве. Сёння сітуацыя мяняецца ў лепшы бок. Ураджэнец вёскі Дашчынкі Павел Яркоўскі, продкі якога тут спачываюць, узяў на сябе ініцыятыву па добраўпарадкаванні гэтага святога месца. Не ўсё даецца проста, але маленькімі крокамі тэрыторыя набывае належны выгляд. Вясной правялі суботнік. На яго сабраліся родныя пахаваных тут людзей з розных куточкаў не толькі Пастаўшчыны, але і ледзь не з усёй Беларусі. Прыбіралі ў асноўным закінутыя пахаванні. Работнікі УП ЖКГ пазней вывезлі выразаныя кусты, сухую траву, смецце, абсталявалі пляцоўку для збору смецця. Нядаўна ўстанавілі новую ўваходную браму. Вырабіў яе майстар з Варапаева Міхаіл Дубовік. Работы наперадзе яшчэ шмат. Але ёсць надзея, што ўсё задуманае ўдасца ажыццявіць.

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Мяняецца выгляд і лучайскіх могілак. Пробашч мясцовага касцёла ксёндз Яўген Міхайлаў арганізаваў на навядзенне парадку хлопцаў-міністрантаў і іх сяброў. Яны прыбіраюць закінутыя магілы: выкарчоўваюць кустоўе, выграбаюць траву.

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Агульная справа

Вернікі парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Паставах у мінулым го­дзе па ініцыятыве жыхаркі райцэнтра Валянціны Стаўнійчук некалькі разоў арганізоўвалі суботнікі на могілках па вуліцы Ціхай. На жаль, на іх збіралася няшмат ахвотных. Прыводзілі ў парадак закінутыя пахаванні. Неаднойчы чула меркаванні людзей, маўляў, далучыцца да гэтай справы маглі б і прадпрыемствы, арганізацыі горада. А то звычайна ў рамках суботнікаў яны толькі мятуць прылеглую да адміністрацыйных будынкаў тэрыторыю. А чаму б не прыкласці сілы да чагосьці больш маштабнага? Ачысціць закінутыя магілы ці проста прыбраць смецце — справа некалькіх га­дзін, але ад гэтага была б вялікая карысць.

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Цяпер самае надзённае пытанне для большасці могілак — абкошванне травы. І тут не варта разлічваць толькі на камунальную службу. Грамадзянам трэба арганізоўвацца самім: альбо збіраць грошы і наймаць касцоў, альбо прыязджаць і праца­ваць талакой. Становіцца крыўдна, калі бачыш, як людзі абкошваюць толькі «сваё» і пакідаюць побач некранутымі два метры «чужога». Каб скасіць іх, не трэба шмат часу ці бензіну — проста трэба мець добрае сэрца.

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Праблемай застаюцца стыхійныя звалкі на тэрыторыі могілак. Нярэдка людзі, прыбіраючы свае ўчасткі, выкідваюць старыя вянкі, сухую траву і іншае смецце не ў спецыяльна адведзеныя месцы, а на суседнія, недагледжаныя пахаванні або проста каля агароджы. Такое можна ўбачыць на гарадкіх могілках у Кашыцах.

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Не заўсёды акуратна працуюць тыя, хто аказвае паслугі па ўстаноўцы помнікаў: пакідаюць пасля сябе рэшткі цэменту, пяску, камянёў, старыя надмагільныя пліты. Такі падыход дэманструе непавагу і да чужога праху, і да працы іншых людзей. Трэба старацца, каб пахаванні не толькі дарагіх нам людзей, але і незнаёмых былі дагледжанымі. Гэта той самы выпадак, калі парадак пачынаецца з кожнага з нас.

Кладбища Поставщины: от запустения к порядку. Чья зона ответственности?

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.