Чэмпіянат Беларусі па валейболе. Задача – быць у фінале

Спорт и туризм

Чэмпіянат Беларусі па валейболе

Задача – быць у фінале

Двухразовы чэмпіён і шматразовы прызёр у другім па моцы дывізіёне беларускага валейбола — пастаўскі «Атлант»  — хутка згуляе на нацыянальным узроўні. Пачнецца сезон з розыгрышу Кубка Беларусі, а першы тур першынства краіны 10—11 кастрычніка пройдзе ў Мінску, Магілёве і Паставах. Удзел у ім на пляцоўцы ФАКа прымуць гродзенскі «Легіён-2», віцебскае «Марка-ВДТУ-2»  і ДЮСШ ВК «Брэст». Наша каманда актыўна рыхтуецца да спаборніцтваў, паралельна з трэніроўкамі выязджала на спарынгі ў сталіцу, дзе праверыла сваю гатоўнасць у кантрольных паядынках з юніёрскай зборнай Беларусі (U-20) і клубам вышэйшай лігі — ВК «Мінск» .

19 верасня нашы згуля­юць у групе «А»  на папярэднім этапе розыгрышу Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд. Усяго правядуць 4 матчы. Самым строгім экзаменатарам стане віцэ-чэмпіён краіны — ВК «Сталіца».

Чэмпіянат Беларусі па валейболе. Задача – быць у фінале

А ў чэмпіянаце краіны ў першай лізе за ўзнагароды будуць змагацца 11 каманд у два кругі з турамі ў розных гарадах. Матчы 3-га тура пройдуць у Паставах у сярэдзіне лістапада, 11-га і заключнага 12-га — вясной будучага года. Выязныя гульні «Атланта»  на турах у Гомелі, Магілёве, Брэсце, Мінску і Віцебску аматары валейбола змогуць убачыць у прамой трансляцыі на YouTube.

У папярэднім першынстве пастаўчане пры вострай канкурэнцыі выступілі паспяхова, выйгралі 14 з 20 праве­дзеных сустрэч і выйшлі ў фінал чатырох найлепшых каманд, стаўшы пяціразовым сярэбраным прызёрам.

«Атлант» зноў ставіць задачу прабіцца ў першую чацвёрку. Касцяк каманды захаваўся. Усяго заяўлена 23 ігракі, з іх сямёра — дзеючыя кандыдаты ў майстры спорту. Каманда  прыкладзе ўсе намаганні, каб радаваць балельшчыкаў прыгожай камбінацыйнай гульнёй і запрашае падтрымаць наш клуб на матчах нацыянальнага чэмпіянату як дома, так і на выездзе.

Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.